Дыялогавая пляцоўка з удзелам замежных студэнтаў адбылася на ФМС

Диалоговая площадка с участием иностранных студентов состоялась на ФМС

Сёння, 13 сакавіка 2026 года, у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка, накіраваная на прафілактыку ўчынення правапарушэнняў сярод замежных студэнтаў. У якасці спікера на сустрэчу была запрошана намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Вольга Салаўёва.

Сустрэча была арганізавана з мэтай нагадаць замежным студэнтам аб адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы. На прыкладах з практыкі дзецям растлумачылі, як неабходна дзейнічаць, калі знайшоў чужую згубленую рэч, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце і не патрапіць на хітрыкі ашуканцаў, а таксама як важна выконваць правілы дарожнага руху.

Акрамя таго, Вольга Салаўёва нагадала аб працэдуры адкрыцця і прадаўжэння візы, афармленні дакументаў пры выездзе на канікулы. Акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захавання правілаў унутранага распарадку ва ўніверсітэце і інтэрнатах.

На заканчэнне сустрэчы намеснік начальніка ўпраўлення заклікала маладых людзей не забывацца, што ў Беларусь яны прыбылі з мэтай атрымання адукацыі, а любыя правапарушэнні могуць гэтаму перашкодзіць і сапсаваць усе планы на будучыню.

- Калі мы выбіралі краіну для атрымання адукацыі, улічвалі адну з галоўных пераваг, якія вылучаюць Беларусь, - гэта бяспека краіны. Тут мы пачуваемся спакойна, і нашыя родныя за нас не хвалююцца. Але мы разумеем, што мы, гэтак жа як і астатнія жыхары і госці краіны, павінны строга выконваць усе законы, каб і далей гэтая цудоўная краіна заставалася спакойнай і гасціннай, - падзяліліся хлопцы з Кітая Ху Цзяньдун і Лю Сінбан.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 18:06
Представители БНТУ оценили производство мототехники в Калининграде
Эксперты Политеха провели производственный контроль выпускаемой мототехники на соответствие стандартам Таможенного союза.
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.