Кавальства, бортніцтва, ткацтва. Студэнты ІПФ пабывалі ў майстэрнях музейнага комплексу “Дудуткі”

Кузнечество, бортничество, ткачество. Студенты ИПФ побывали в мастерских музейного комплекса «Дудутки»

1566
2 сакавіка 2026 13:55

Першы дзень вясны ў 2026 годзе студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта запомняць надоўга, бо менавіта 1 сакавіка прафкам студэнтаў факультэта арганізаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак займальнае падарожжа ў музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”.

Да ведама: музейны комплекс «Дудуткі» знаходзіцца за 40 км ад Мінска, у Пухавіцкім раёне. Размешчаны ў маляўнічым месцы побач з ракой Пціч за паўтара кіламетра ад вёскі Дудзічы.

Раніцай студэнты выехалі з інтэрната №16 насустрач сапраўднай казцы. У комплексе хлопчыкаў і дзяўчынак падзялілі на каманды, і экскурсаводы пачалі свае праграмы.

Увесь комплекс змяшчае невялікія майстэрні, і кожны змог знайсці сабе справу па душы. Першым прыпынкам была гліняная майстэрня, дзе майстар паказаў і зрабіў разам са студэнтамі гліняны гаршчок. Затым была майстэрня ткацтва. Маладым людзям расказалі, як раней жанчыны пралі, а майстар Сяргей паказаў работу за ткацкім станком.

Яркае сонца, прыемны мядовы пах і нязгасны энтузіязм студэнтаў прывёў іх у наступную майстэрню бортніцтва. Следам хлопцы адправіліся ў пякарню, дзе паспрабавалі хлеб і сыр, які вырабляецца прама ў «Дудутках».

Асабліва спадабалася навучэнцам наступны прыпынак - гамарня. Дыяна Лазюк нават паспрабавала сябе ў ролі чалядніка. Яна разам з майстрам Ігарам вырабіла маленькі сувенір на шчасце - падкову. Студэнты таксама пакаталіся на павозцы, кіравала якой Глорыя - 12-гадовы конь, пагладзілі даўгавухага асла Фёдара і прадэгуставалі мноства старабеларускіх страў.

- Мы вельмі рады, што ў першы дзень вясны такое сонечнае надвор'е. Вядома ж, засталіся ў захапленні пасля наведвання музейнага комплекса. У кожнай майстэрні адчуваецца тое, з якой цеплынёй і ўвагай працуе майстар. Больш за ўсё нам спадабалася вялізная колькасць жывёл на тэрыторыі «Дудудок». Абавязкова прыедзем яшчэ, - падзяліліся студэнты.

Тры гадзіны экскурсіі прайшлі неўзаметку. У завяршэнне ў студэнтаў быў час на свабоднае наведванне майстэрняў і кафэ, якія найбольш спадабаліся. Кожны з'ехаў з комплексу з памятным сувенірам.

Факультэт дзякуе арганізатарам паездкі і хлопцам за радасныя і незабыўныя эмоцыі, а таксама за атмасферныя і жывыя фатаграфіі.

Автор материала: Ю. И. Суша, заместитель декана ИПФ по идеологической и воспитательной работе

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
1 кастрычніка 2026 21:59
Сорок лет созидания. ФЭС отметил юбилей конференцией и праздничным концертом
«Мы собрались здесь, чтобы вспомнить пройденный путь, отдать должное тем, кто стоял у его истоков, и заглянуть в будущее нашей инженерной школы», – отметил декан ФЭС.
1 кастрычніка 2026 17:30
Бібліятэка 15-га корпуса пераехала: новая прастора для вучобы, працы і адпачынку
Новая прастора Навуковай бібліятэкі ў 15-м корпусе БНТУ ужо адкрыта! Расказваем, што чакае студэнтаў у сучаснай чытальнай зале, як скарыстацца абанементам і дзе пакуль атрымаць навучальную літаратуру.
1 кастрычніка 2026 12:13
В БНТУ сотрудники милиции и Следственного комитета провели диалог со студентами
Перед обучающимися выступили старший следователь Советского г.Минска районного отдела Следственного комитета Беларуси Дмитрий Коледа и участковый инспектор инспекции по делам несовершеннолетних УВД администрации Советского района г. Минска Никита Богатов.
1 кастрычніка 2026 8:00
ФЭС – 40 лет со дня образования. Декан Дмитрий Ливанский рассказал о юбилее, достижениях и будущем факультета
Сорок лет подготовки специалистов, без которых невозможно представить свет, тепло и воду в наших домах. Об этом и не только рассказал декан ФЭС Дмитрий Ливанский.