21 кастрычніка 2026 18:48
Дзень бацькі на Фітры
21 кастрычніка ў гонар Дня бацькі прафкам студэнтаў ФІТР БНТУ арганізаваў святочную акцыю ў холе 11-га вучэбнага корпуса. Студэнты і выкладчыкі маглі падпісаць паштоўкі для сваіх татаў і адправіць іх разам з памятнымі падарункамі. Акцыя стала цёплай нагодай выказаць падзяку і нагадаць блізкім пра сваю любоў.
2 кастрычніка 2026 9:07
"Нязручная размова" : на ФІТР абмеркавалі прафілактыку цкавання і кібербулінгу
24 верасня на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная прафілактыцы булінгу і кібербулінгу ў моладзевым асяроддзі. Студэнты абмеркавалі прычыны агрэсіі, спосабы распазнавання цкавання і алгарытм дзеянняў для ахвяр і сведкаў. Асаблівая ўвага была нададзена важнасці адкрытага дыялогу, узаемнай падтрымкі і своечасовага звароту па дапамогу.