20 кастрычніка 2026 16:43
Міжнародны тыдзень адкрытага доступу 2026
З 19 па 25 кастрычніка 2026 года ў розных краінах пройдзе Міжнародны тыдзень адкрытага доступу (International Open Access Week) — штогадовая Сусветная ініцыятыва, закліканая падтрымліваць развіццё адкрытай навукі і свабодны доступ у інтэрнэце да навуковых і вучэбных матэрыялаў. Да яе далучаюцца людзі, супольнасці, а таксама навуковыя і адукацыйныя ўстановы па ўсім свеце.
8 кастрычніка 2026 20:23
Геаметрыя прагрэсу: ля вытокаў інжынернай адукацыі
У Навуковай бібліятэцы адкрылася выстава рэдкіх кніг «Геаметрыя прагрэсу: ля вытокаў інжынернай адукацыі». Экспазіцыя знаёміць з унікальнымі выданнямі канца XIX — першай паловы XX стагоддзя, прысвечанымі архітэктуры, будаўніцтву, горадабудаўніцтву, транспартным камунікацыям, гідратэхніцы і энергетыцы, і дазваляе прасачыць развіццё інжынернай думкі і прафесійнай адукацыі.