Студэнт ФМС прыняў удзел у свяце нацыянальнай творчасці "Э.Т.Н.О." у Віцебску

Студент ФМС принял участие в празднике национального творчества «Э.Т.Н.О.» в Витебске

У суботу, 21 лютага 2026 года, у Віцебску прайшло свята нацыянальнай творчасці «Э.Т.Н.О.»: энергія традыцый – спадчына грамадства», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарам выступіў цэнтр культуры "Віцебск".

Мэтай мерапрыемства было стварэнне творчай пляцоўкі для прэзентацыі багацця і ўнікальнасці родных моў і культур народаў. На свяце сабраліся юнакі, якія прыехалі вучыцца ў нашу краіну з Індыі, Шры-Ланкі, Кітая і Нігерыі.

Праграма свята была вельмі разнастайнай: працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзіліся майстар-класы па народных рамёствах і традыцыйных мастацтвах, а кульмінацыяй стаў маляўнічы гала-канцэрт, на якім выступілі беларускія і замежныя студэнты.

Студэнт факультэта міжнароднага супрацоўніцтва з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Кіталана Бені прыняў удзел у канцэрце, выступіўшы з песняй Parfum qui chante на французскай мове. «Гэтая кампазіцыя напісана кангалезскай госпел-групай, – паляліўся Бені. – Я абраў яе, таму што вельмі люблю менавіта хрысціянскую музыку».

Усе госці мерапрыемства змаглі акунуцца ў атмасферу творчасці: праяўлялі сябе ў майстар-класах, слухалі вершы і песні, знаёміліся з нацыянальнымі рамёствамі.

Напрыканцы свята ўдзельнікі былі ўзнагароджаны сертыфікатамі і памятнымі сувенірамі.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 18:06
Представители БНТУ оценили производство мототехники в Калининграде
Эксперты Политеха провели производственный контроль выпускаемой мототехники на соответствие стандартам Таможенного союза.
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.