Навучальны практыка-арыентаваны семінар па развіцці праектнай робататэхнікі

Обучающий практико-ориентированный семинар по развитию проектной робототехники

У рамках рэалізацыі дамоваў аб супрацоўніцтве паміж Беларусkim нацыянальным тэхнічным універсітэтам і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі сумесна з сектарам суправаджэння адукацыйнай інтэграцыі ЦРІОіАУП для педагагічных работнікаў УАСА, якія курыруюць работу класаў інжынернай накіраванасці і рэалізуюць праграму факультатыва «У свеце тэхнікі і тэхналогій: абіраем інжынерную прафесію», 4 лістапада 2025 года правёў практыка-арыентаваны навучальны семінар на базе ДУА «Гімназія № 39 г. Мінска».

У межах семінара выступіў старшы выкладчык кафедры «Робататэхнічныя сістэмы» Прохаравіч Сяргей Сяргеевіч з дакладам «Праектная робататэхніка». Таксама былі разгледжаны пытанні па асваенні платформы TRIK Studio і сучасныя метады выкладання асноў робататэхнікі ў установах агульнай сярэдняй адукацы.


Мэтай мерапрыемства з’яўляецца стварэнне і развіццё прафесійнай супольнасці педагогаў пры ўдзеле БНТУ як каардынатара развіцця інжынерна-тэхнічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, удасканаленне зместу адукацыйнага працэсу ў галіне робататэхнікі ў УАСА праз увядзенне сучасных методык выкладання і папулярызацыю інжынерна-тэхнічнай адукацыі.

У праграме семінара выступілі наступныя дакладчыкі:

1. Чарноў Дзмітрый Валер’евіч, настаўнік фізікі, ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Салігорска». Тэма: выкарыстанне віртуальнай робататэхнікі TRIK Studio для падрыхтоўкі да робататэхнічных спаборніцтваў.


2. Голік Аляксей Валер’евіч, прадстаўнік аргкамітэта «Кубка па адукацыйнай робататэхніцы», кандыдат тэхнічных навук. Тэма: спаборніцтвы Кубка па адукацыйнай робататэхніцы: фарматы, патрабаванні, перспектывы ўдзелу школ.


3. Прохаравіч Сяргей Сяргеевіч, старшы выкладчык кафедры «Робататэхнічныя сістэмы». Тэма: прымяненне праектнай робататэхнікі ў адукацыйным працэсе, фарміраванне заданняў для навучэнцаў, конкурсы праектнай робататэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Вынікам семінара сталі дамоўленасці аб метадычнай падтрымцы школ, абмене вучэбнымі матэрыяламі і развіцці супрацоўніцтва па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў спаборніцтвах і праектнай дзейнасці ў сферы робататэхнікі.

ФИТР, сектор сопровождения образовательной интеграции ЦРИОиОУП
Фото: Светлана Алисевич, гр. 10701225

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 18:06
Представители БНТУ оценили производство мототехники в Калининграде
Эксперты Политеха провели производственный контроль выпускаемой мототехники на соответствие стандартам Таможенного союза.
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.