Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

Республиканский диктант, посвященный Дню народного единства

5727
17 верасня 2025 21:59

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 2021 года ў нашай краіне зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно адзначаецца 17 верасня. Дата мае невыпадковы характар: менавіта гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб’яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця.

Напярэдадні свята традыцыйна па ўсёй краіне праводзіцца акцыя – напісанне Рэспубліканскага дыктанта “Дзень народнага адзінства”. 16 верасня 2025 года ў гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Каля 160 студэнтаў МТФ, МБФ, ФТКГ, ІПФ, ФЭБ напісалі дыктант, тэкст якога прысвечаны гістарычным падзеям, якія прывялі да аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе.

Правяралі работы выкладчыкі кафедры “Беларуская і руская мовы” ФМС.

Выражаем падзяку ўсім удзельнікам Рэспубліканскага дыктанта! Віншуем пераможцаў – студэнтаў, якія напісалі работу на “9” або “10” балаў!

 Спіс пераможцаў:

  1. Жардзецкі Мацвей (гр. 10303125)
  2. Казловіч Дзмітрый (гр. 10303125)
  3. Ядзяла Аляксандр (гр. 10303125)
  4. Шаўчэнка Ягор (гр. 10402425)
  5. Прусакоў Леанід (гр. 10402425)
  6. Рубанаў Станіслаў (гр. 10402425)
  7. Галышка Дар’я (10804125)
  8. Бурачэўская Вікторыя (гр. 10903525)
  9. Трус Паліна (гр. 10903525)
  10. Чарняк Дар’я (гр. 10903525)
  11. Шэдзько Ангеліна (гр. 10903525)
  12. Севярын Яна (гр. 11003125)
  13. Астапчук Марыя (гр. 11003124)
  14. Барысава Дар’я (гр. 11003125)
  15. Дзмітрэнка Даніла (гр. 11003125)
  16. Краўцова Дар’я (гр. 11003124)

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
5727
17 верасня 2025 21:59
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.