ФМС: кінапаказ

В 16-м общежитии состоялся кинопоказ узбекского фильма

27.07.2025 у інтэрнаце №16 адбыўся прагляд узбекскага мастацкага фільма «Суперневестка».

 Карціна распавядае пра дзяўчыну, якая сутыкнулася з культурнымі адрозненнямі і чаканнямі і вырашыла асвоіць узбекскія звычаі, кухню і сямейныя традыцыі, каб стаць «ідэальнай нявесткай». Фільм з цеплынёй і гумарам раскрывае тэмы адаптацыі, павагі да старэйшых, ярка ілюструе значэнне сямейных каштоўнасцяў, традыцый узбекскай кухні і гасціннасці, а таксама ролю нявесткі ў сямейным і грамадскім жыцці.

Праз вобраз галоўнай гераіні Дыяны гледачы ўбачылі, як сучасныя тэхналогіі (напрыклад, iнтэрнэт) могуць стаць інструментам для вывучэння і паважлівага асваення чужой культуры. Фільм стаў падставай для жывога абмеркавання пытанняў аб міжкультурных шлюбах і захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ў сучасным свеце.

Прагляд дадзенага фільма быў накіраваны на развіццё талерантнасці, эмпатыя і культурнай дасведчанасці сярод студэнтаў. Ён нагадаў, што павага, адкрытасць і імкненне да ўзаемаразумення — ключ да гармоніі ў любым грамадстве.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 18:06
Представители БНТУ оценили производство мототехники в Калининграде
Эксперты Политеха провели производственный контроль выпускаемой мототехники на соответствие стандартам Таможенного союза.
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.