Віншуем зборную каманду БНТУ па летнім мнагаборстве з перамогай у Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод устаноў вышэйшай адукацыі!

Поздравляем сборную команду БНТУ по летнему многоборью с победой в республиканских соревнованиях среди учреждений высшего образования

З 26 па 29 красавіка ў г. Віцебск адбыліся Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод устаноў вышэйшай адукацыі па летнім мнагаборстве "Здароўе" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, у якіх прынялі ўдзел 10 каманд з устаноў вышэйшай адукацыі.
Спартыўная праграма па летнім мнагаборстве "Здароўе" ўключае шэсць практыкаванні: бег 100 м, скачок у даўжыню з месца, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (жанчыны), падцягванні на перакладзіне (мужчыны), стральба з пнеўманічнай вінтоўкі стоячы без апоры (мішэнь №8), плаванне 50м, бег (жанчыны 2000м, мужчыны - 3000м). Кожны спартовец па выніках выступаў набірае ачкі ў кожным практыкаванні, якія затым сумуюцца для агульнага заліку. Найбольшую колькасць ачкоў прыносіць дакладная стральба. Пераможцы вызначаюцца ў асабістым першынстве сярод мужчын і жанчын і агульнакамандным заліку сярод УВА.

У агульнакамандным заліку:
• першае месца - БНТУ;
• другое месца - ВДТУ;
• трэцяе месца - БДУФК.
  
Зборную каманду БНТУ прадстаўлялі:

Кіберава Паліна (МІДА), Быкадорава Паліна (ФТУГ), Лаўры Карына (АФ), Шчэцкая Дар'я (ФТУГ), Бялоў Артур (ПСФ), Агароднік Раман (ФММП), Андрэеўскі Яраслаў (ЭФ), Насовіч Антон (ФІТР), Клімянок Іван (АТФ), Хобня Дзіма (ВТФ)

У асабістым заліку, па суме ўсіх практыкаванняў лепшай з жанчын стала 🥇Паліна Кіберава (МІДА) - 1 месца.

У асобных практыкаваннях паспяхова выступіла Дар'я Шчэцкая (ФТУГ) у стральба з вынікам 46 ачкоў заняла 1 месца,

Трэнеры каманды - старшыя выкладчыкі кафедры спорту Калтунова Анжэла Мікалаеўна і Віктар Мар'янавіч Бароўскі.

Віншуем нашых юнакоў з паспяховым выступленнем, жадаем ім далейшых поспехаў у вучобе і спорце!

Автор материала: Светлана Геннадьевна Ковель,
заведующий кафедрой «Спорт»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
18 верасня 2026 21:59
Девушки в инженерной профессии: Алена Березкина
«Инженерия – это тяжело, но безумно интересно», – именно так считает студентка АТФ.
18 верасня 2026 16:32
Более 300 студентов начали утро с зарядки на стадионе Политеха
Бодрое музыкальное сопровождение, свежий осенний воздух и командный дух – именно так началось утро пятницы для участников.
17 верасня 2026 21:59
В БНТУ подвели итоги XII открытой олимпиады «Шаг к инновациям»
В пяти технических направлениях определились сильнейшие участники.