Услаўляючы Беларусь

Услаўляючы Беларусь

У рамках Года гістарычнай памяці ў філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж» праведзена мерапрыемства, накіраванае на захаванне памяці аб вядомых земляках. Удзел прымалі навучэнцы першага, другога і чацвёртага курсаў спецыяльнасці «мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання (па напрамках)». Сустрэча прайшла ў цёплай, хатняй абстаноўцы.

Асновай для гонару Беларусі з'яўляюцца яе грамадзяне. Сваімі землякамі трэба ганарыцца з той прычыны, што ў ліку беларусаў нямала тых, хто вызначыўся выдатнымі здольнасцямі і ўражлівымі дасягненнямі. Сярод іх ёсць гістарычныя асобы, якія ўвайшлі ў гісторыю дзякуючы сваім справам і ўчынкам, алімпійскія чэмпіёны, якія сталі мацней і хутчэй за ўсіх у свеце, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі і інш. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі ўклад у гісторыю развіцця культуры і навукі як сваёй Айчыны, так і іншых дзяржаў. Сярод іх ёсць знакавыя фігуры, аб якіх сёння ведаюць усе. Гэта даказалі навучэнцы каледжа. 

Алена Сяргееўна Падуздзікава правяла гульню «Стужка часу», падчас якой хлопцам былі прапанаваны цікавыя факты пра знакамітых людзей Беларусі, а удзельнікам неабходна было пазнаць асобу. Усе выбітныя асобы былі названыя. На стужцы часу ў храналагічнай паслядоўнасці былі адзначаны гады жыцця нашых землякоў. Хлопцы абмеркавалі, якія з вядомых асоб сустракаліся ці маглі сустрэцца ў сваім жыцці.

У другой частцы сустрэчы расчыніла дзверы літаратурная гасцёўня пад дэвізам «Беларуская мова – наш скарб». Хлопцы чыталі вершы беларускіх паэтаў на роднай мове. Натхняла удзельнікаў Алена Фёдараўна Тозік. Таксама гучаў беларускі фальклор (лічылачкі, прыпеўкі, калыханкі, забаўлялкі).

Веданне гісторыі роднага краю, развіццё духоўнай спадчыны, захаванне традыцый, перададзеных нашымі продкамі  ва ўсе часы лічылася годнай справай сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны.

У свеце, які пастаянна мяняецца, сучасны чалавек, каб не толькі выжыць, але і паўнавартасна жыць у сацыяльным і духоўным стаўленні, павінен адчуваць і разумець вялікую спадчыну мінулых стагоддзяў, не страціўшы пры гэтым сваёй самабытнасці, маральных пачаткаў, павагі да сябе і іншых людзей.

Аўтар матэрыялу: А. Ф. Тозiк, выкладчык цыклавой камiсii
«Мантаж i эксплуатацыя электраабсталявання»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
11460
28 кастрычніка 2022 16:01
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
17 верасня 2026 7:30
Поздравление Ректора БНТУ с Днем народного единства
День народного единства – самый молодой государственный праздник суверенной Беларуси.
16 верасня 2026 20:03
Дорогами памяти. Велопробег, посвященный Дню народного единства, объединил вузы Минска и Бреста
Маршрут пролегал по историческому центру Бреста: от парка культуры и отдыха по ул. Ленина через пр-т Машерова к мемориальному комплексу «Брестская крепость-герой».