Сустрэча дэкана будаўнічага факультэта БНТУ з выпускнымі групамі

Встреча декана строительного факультета БНТУ с выпускными группами МГАСК

11023
7 кастрычніка 2022 16:21

Яшчэ на двары кастрычнік…
А для ўсіх навучэнцаў 4 курса будаўнічага аддзялення набліжэнне гарачай пары — апошняй сесіі. У філіяле кіпіць вучэбны працэс, навучэнцы актыўна рашаюць, чэрцяць, выконваюць і абараняюць работы, курсавыя праекты.
Яшчэ наперадзе выкананне і абарона дыпломнага праекта, але многія ўжо вырашылі, дзе хочуць працаваць ці працягваць вычыцца, а нехта ў пошуку.
Каб навучэнцы лепш разумелі і не сумняваліся ў сваім выбары, дэкан будаўнічага факультэта БНТУ, кандыдат тэхнічных навук,Коўшар Сяргей Мікалаевіч сустрэўся з выпускнымі групамі. Сяргей Мікалаевіч растлумачыў змены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, таксама расказаў аб зменах тэрмінаў навучання па спецыяльнасці «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў» і аб магчымасцях такіх змен, ахвотна падзяліўся вопытам правядзення ўступных іспытаў у перыяд работы прыёмнай камісіі па дадзенай спецыяльнасці па дысцыпліне «Будаўнічыя матэрыялы і вырабы». Былі закрануты пытанні спрашчэння сістэмы паступлення нашых выпускнікоў у БНТУ.
Навучэнцам былі прапанаваны і новыя спецыяльнасці, на якія яны змогуць паступіць пасля заканчэння нашага філіяла. Таксама дэкан будаўнічага факультэта парадаваў нашых навучэнцаў тым, што паабяцаў хутка зноў сустрэцца,каб падзяліцца новаўвядзеннямі ў Правілах прыёму і падрабязней расказаць аб асаблівасцях вучобы ва ўніверсітэце.
Навучэнцы задавалі пытанні, якія іх цікавілі, таму што многія ўжо вырашылі працягнуць навучанне ў БНТУ.

Автор материала: Маргарита Николаевна Лиходиевская,
заместитель директора по воспитательной работе филиала БНТУ «МГАСК»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
11023
7 кастрычніка 2022 16:21
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
17 верасня 2026 21:59
В БНТУ подвели итоги XII открытой олимпиады «Шаг к инновациям»
В пяти технических направлениях определились сильнейшие участники.
17 верасня 2026 19:37
Представителям БНТУ на BUDEXPO вручили нагрудные знаки «За заслугi ў будаўнiцтве»
В Минске в рамках XXVIII Международной архитектурно-строительной выставки BUDEXPO под одной крышей собрались крупнейшие строительные и архитектурные компании, а также ведущие учреждения среднего специального и высшего образования.
17 верасня 2026 18:29
БНТУ присоединился к написанию Республиканского диктанта
В этом году диктант прошел в онлайн-формате, текст читал белорусский блогер Андрей Максимов.
17 верасня 2026 15:43
В День народного единства ректор БНТУ провел открытий диалог со студентами
Участники обсудили, как события почти вековой давности формируют наше настоящее и почему независимость достается огромным трудом.