ШАГ «Гонар за Беларусь.Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна»

В филиале БНТУ «МГАСК» состоялось мероприятие на тему «Гордость за Беларусь. Активное лето активного гражданина»

11234
23 верасня 2022 20:17

22.09.2022 года ў філіяле БНТУ МДАБК у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» адбыўся адкрыты дыялог на тэму:»Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна».
Навучэнцы пазнаёміліся з патрыятычным праектам «Цягнік Памяці», удзельнікамі якога сталі 200 беларускіх і расійскіх навучэнцаў, па 100 ад кожнай краіны, якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў абедзвюх дзяржаў. Удзельнікі праекта азнаёміліся з асноўнымі вехамі Вялікай Айчыннай вайны, да якіх быў прывязаны маршрут руху цягніка, адбыліся сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцыі ваенных падзей, асветніцкія і культурныя мерапрыемствы.
«Цягнік Памяці» ішоў па маршруце «Брэст-Гродна-Віцебск-Смаленск-Ржэў-Вязьма-Кубінка-Масква-Санкт-Пецярбург-Вялікі Ноўгарад-Пскоў-Орша-Магілёў-Гомель-Мінск.На канцавы прыпынак прыбыў 3 ліпеня — да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы расказалі, што таксама былі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства і абмеркавалі актуальнасць гэтага праекта.
Абмеркавалі пытанні далучэння да грамадска карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў у Рэспубліцы Беларусь, частковую працоўную занятасць моладзі ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання частковай працоўнай дзейнасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2010№958.
Навучэнцы расказалі аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў, аб арганізацыі другаснай занятасці моладзі, што забяспеч-вае магчымасць творчай самарэалізацыі асобы, далучаючы да спорту, фізічнай культуры, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання і самарэалізацыі маладых грамадзян.
Абмяркоўвалася дзейнасць студэнцкіх атрадаў у галіне адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, а таксама ў сферы аказання паслуг у арганізацыях. Акрамя таго, асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці ўзаемадзеяння са студэнцкімі будаўнічымі атрадамі ў сумеснай працоўнай акцыі па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Автор материала: Маргарита Николаевна Лиходиевская,
заместитель директора по воспитательной работе

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
11234
23 верасня 2022 20:17
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
22 ліпеня 2026 21:59
В БНТУ прошло открытое заседание по зачислению абитуриентов-бюджетников на основе результатов ЦЭ/ЦТ
На заседании деканы представили проходные, полупроходные баллы по специальностям, а также разъяснили критерии отбора поступающих.
22 ліпеня 2026 11:57
Спасибо, альма-матер! Андрей Сидюк о важности непрерывного развития и любви к своему делу
Пообщались с выпускником ПСФ и узнали, как создается современная бытовая техника и что самое главное в студенчестве.
21 ліпеня 2026 17:08
Дэлегацыя Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта наведала цэнтр «Лічбавае машынабудаванне»
9 ліпеня цэнтр кампетэнцый "Лічбавае машынабудаванне" машынабудаўнічага факультэта прымаў дэлегацыю студэнтаў Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта
21 ліпеня 2026 11:55
Студэнты 1 курса кафедры «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм і тэхналогій» на экскурсіі на ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»
Студэнты пазнаёміліся з вытворчымі працэсамі, сучасным абсталяваннем і выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій на прадпрыемстве.