Нараўне з вучэбнай дзейнасцю філіял БНТУ "ІПКіПК" праводзіць таксама навукова-даследчую работу (НДР) па шэрагу актуальных напрамкаў навукі, тэхнікі і эканомікі, паспяхова ўдзельнічае ў выкананні заданняў НДР дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў.
Аб важнасці праводзімых у філіяле БНТУ "ІПКіПК" даследаванняў сведчыць, у прыватнасці, той факт, што цыкл работ філіяле пад кіраўніцтвам прафесара Кругліка Г.С. ([Лазерныя крышталі: тэхналогія вырошчвання, даследаванне і ўкараненне ў практыку]) у 2008 годзе быў вылучаны Вучонай радай БНТУ на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Вынікі сумесных даследаванняў вучоных кафедры "Новыя матэрыялы і тэхналогіі" з калегамі Інстытута каталізу імя Г.К. Барэскава Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук па праблемах фізіка-хімічных асноў сінтэзу порыстых керамаметалаў удастоены прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Узровень навуковых даследаванняў, што праводзяцца ў ІПКіПК БНТУ, пацвярджаюць высокія ацэнкі іх вынікаў айчыннымі і замежнымі вучонымі, аб чым сведчаць індэксы цытавання ў навуковых часопісах работ вучоных філіяла: Багінскага Л.С., Галавіна А.М., Гусака Н.А., Кругліка Г. С., Матросава В.М., Пятрова Н.С., Пяцюшыка А.Я., Рэута А.П., Раманянкова В.Я., Рудзенскай Н.А. і інш.
- за развіццё тэорыі адлюстравання святла ад узмацняючых і нелінейных асяроддзяў доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару Пятрову Н.С. у 1990 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі;
• за даследаванне працэсаў сінтэзу высокадысперсных аксідных асяроддзяў вядучаму навуковаму супрацоўніку, кандыдату тэхнічных навук, дацэнту Раманянкову У.Я. у складзе калектыву вучоных Новасібірскага інстытута каталізу ў 2005 г. прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
• у рамках міжнароднага супрацоўніцтва доктарам тэхнічных навук, прафесарам Багінскім Л.С. сумесна з доктарам тэхнічных навук, прафесарам Рэутам А.П.вырашана актуальная для тэрмаядзернага сінтэзу праблема: распрацавана і ўкаранёна ва Усерасійскім навукова-даследчым інстытуце неарганічных матэрыялаў імя акадэміка А.А. Бачвара (г. Масква) новая тэхналогія, абсталяванне і інструмент для радыяльнага абціску кантактных металічных злучэнняў токаправодаў шпулек тэрмаядзернага рэактара;
• навуковай групай НДЛ «Лазерныя крышталі» пад кіраўніцтвам кандыдата тэхнічных навук Матросава В.М. атрыманы высакаякасныя лазерныя крышталі сапфіра, актываванага тытанам, якія былі выкарыстаны ва ўнікальным фемтасекундным узмацняльніку магутнасцю некалькі тэрават, створаным сумесна шэрагам еўрапейскіх краін для даследавання працэсаў тэрмаядзернага сінтэзу ў лабараторных умовах;
• за класічныя даследаванні электрадынамікі зарада ў паўправадніковых асяроддзях, у прыватнасці, за стварэнне несупярэчлівай тэорыі рашотак зарада ў паўправадніках, якая атрымала сусветнае прызнанне, біяграфія доктара фізіка-матэматычных навук Гусака Н.А. уключана ў энцыклапедыю "Хто ёсць хто ў свеце 2010" прэстыжнага выдавецтва "Marquis" (ЗША), вядомага ўжо больш за 100 гадоў;
• навуковай групай пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара Галавіна А.М.выкананы шэраг даследаванняў, накіраваных на распрацоўку навуковых прынцыпаў і метадычных асноў ацэнкі і прагназавання стабільнасці функцыянавання сістэмы забеспячэння адзінства вымярэнняў (САЕІ) Рэспублікі Беларусь. Галавін А.М. - адзін з асноўных аўтараў новага шматпараметрычнага дыскрэтна-бесперапыннага закону размеркавання выпадковых велічынь (так званага закона Ганка), які шырока выкарыстоўваецца ў навуковых даследаваннях, а таксама ў навучальным працэсе;
• распрацоўкі галоўнага навуковага супрацоўніка ІПКіПК БНТУ д.т.н. Рудзенскай Н.А.у галіне стварэння новых матэрыялаў (плакаваныя і кангламераваныя керамічныя і металакерамічныя мікракампазіты, ахоўныя пакрыцці, градыента-плаявыя кампазіты) і тэхналогій (плазменная сфераідызацыя, металізацыя, кангламерацыя, дэспергаванне мікракампазітаў і ультрадысперсных парашкоў) адзначаны 15 медалямі прыз кірмашы і залатым медалём САІУ (Сусветнай Арганізацыі Інтэлектуальнай Уласнасці) «Лепшая жанчына – вынаходнік».
За перыяд з 1987 года супрацоўнікамі філіяла БНТУ "ІПКіПК" апублікавана 13 манаграфій, больш за 500 навуковых артыкулаў і больш за 300 тэзісаў дакладаў, выдадзены дзесяткі навучальных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных распрацовак, атрымана каля 80 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. За гэты перыяд 6 супрацоўнікаў паспяхова абаранілі доктарскія дысертацыі, 8 - кандыдацкія, 7 - атрымалі вучонае званне прафесара і 5 - вучонае званне дацэнта. Навукоўцы ІПК і ПК паспяхова ўдзельнічаюць у навуковых, навукова-практычных мерапрыемствах: канферэнцыях, выставах.

Дыплом ІПК і ПК БНТУ за актыўны ўдзел у Міжнароднай выставе інавацый і ўклад у развіццё навуковай сферы (Санкт-Пецярбург, 2020)