ПАМЯЦІ ГЕННАДЗІ КРУГЛІКА
Крыніца: "Веды" (г.Мінск) №51 ад 20.12.2010
21 снежня 2009 года не стала Генадзя Сяргеевіча Кругліка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, вядомага вучонага і работніка вышэйшай школы.

Г. Круглік нарадзіўся ў 1937 годзе ў г.п. Узда Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Ён рана страціў бацькоў: бацька загінуў на фронце ў 1942-м, а маці памерла ў 1946 годзе. Рос і выхоўваўся ў бабулі ў в. Жыцькава Барысаўскага раёна. У 1954 годзе ён з залатым медалём скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, які таксама скончыў з адзнакай.
Яшчэ ў студэнцкія гады Г. Круглік пачаў займацца навуковай працай і пасля заканчэння ўніверсітэта быў рэкамендаваны ў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, дзе прапрацаваў да 1977 года. Тут ён абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, стаў буйным спецыялістам у галіне лазернай оптыкі і тэарэтычнай фізікі.
У 1977 годзе Г. Круглік быў запрошаны на працу ў БПІ. Тут ён паспяхова выконваў абавязкі загадчыка кафедры прыкладной оптыкі, працаваў дэканам інжынерна-фізічнага факультэта і прарэктарам па вучэбнай рабоце. З яго ініцыятывы ў гэтай ВНУ была створана кафедра электроннай і лазернай тэхнікі, на якой актыўна праводзіліся навуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі. У 1987 годзе пры БПІ быў створаны Міжгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (цяпер ІПКіПК БНТУ па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі), і кафедра электроннай і лазернай тэхнікі ў поўным складзе ўвайшла ў яго структуру. Г. Круглік быў прызначаны дырэктарам інстытута і прапрацаваў на гэтай пасадзе больш за 20 гадоў.
Нараўне з умелым падборам і расстаноўкай кадраў вучоны шмат увагі надаваў удасканаленню форм і метадаў арганізацыі навучальнага працэсу і навуковай працы. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны праграма, вучэбныя і вучэбна-тэматычныя планы павышэння кваліфікацыі інжынерна-тэхнічных работнікаў канструктарскіх, тэхналагічных і даследчых арганізацый рэспублікі па напрамку "Лазерная тэхніка і тэхналогіі". Адначасова з гэтым ён ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва навукова-даследчай лабараторыяй "Лазерныя крышталі".
Досвед Г. Кругліка і яго веданне самых розных пытанняў кіраўніцкай дзейнасці шмат у чым спрыялі паспяховаму развіццю Інстытута на працягу ўсяго перыяду яго дзейнасці. Тут выявіліся яго лепшыя якасці як кіраўніка калектыва: кампетэнтнасць, добразычлівасць і паважлівае стаўленне да людзей, прынцыповасць.
Тэарэтычныя работы вучонага па квантавай оптыцы і квантава-статычнай тэорыі колцавых лазераў (лазераў з колцавым рэзанатарам) унеслі істотны ўклад у лазерную фізіку і атрымалі шырокае прызнанне ў навуковым свеце. У сваім першым буйным цыкле даследаванняў, які завяршыўся абаронай кандыдацкай дысертацыі, ён устанавіў шэраг важных заканамернасцей праявы калектыўнага руху атамаў у працэсах паглынання, выпускання і рассейвання электрамагнітнага выпраменьвання. У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя Г. Круглік актыўна ўключыўся ў даследаванні па лазернай фізіцы. Пры гэтым асноўную ўвагу ён засяродзіў на развіцці квантава-статыстычнага падыходу ў тэорыі колцавых лазераў як прылад, перспектыўных для стварэння лазерных гіраскопаў. Гэтыя даследаванні ён праводзіў у цесным кантакце са спецыялістамі НВА «Завод Арсенал» (г. Кіеў), ЦНДІ "Электрапрыбор" (г. Ленінград), Маскоўскі інстытут электрамеханікі і аўтаматыкі, НДІ прыкладной механікі і НДІ "Полюс" (г. Масква), якія вырашалі практычныя задачы стварэння такіх гіраскопаў. У выніку з яго ўдзелам былі створаны высокадакладныя лазерныя гіраскопы, здольныя вымяраць вельмі малыя хуткасці кручэння. Нажаль, перыяд перабудовы і распад СССР абцяжарылі наступнае развіццё гэтых прац. Нягледзячы на гэта, навуковае супрацоўніцтва Г. Кругліка з калегамі з Санкт-Пецярбурга і Масквы працягвалася да апошніх дзён яго жыцця. Цяпер лазерныя гіраскопы ў Расіі вырабляюцца, і мы ўпэўнены, што гэтаму ў немалой меры садзейнічалі працы беларускага вучонага. якія вырашалі практычныя задачы стварэння такіх гіраскопаў. У выніку з яго ўдзелам былі створаны высокадакладныя лазерныя гіраскопы, здольныя вымяраць вельмі малыя хуткасці кручэння. Нажаль, перыяд перабудовы і распад СССР абцяжарылі наступнае развіццё гэтых прац. Нягледзячы на гэта, навуковае супрацоўніцтва Г. Кругліка з калегамі з Санкт-Пецярбурга і Масквы працягвалася да апошніх дзён яго жыцця. Цяпер лазерныя гіраскопы ў Расіі вырабляюцца, і мы ўпэўнены, што гэтаму ў немалой меры садзейнічалі працы беларускага вучонага. якія вырашалі практычныя задачы стварэння такіх гіраскопаў. У выніку з яго ўдзелам былі створаны высокадакладныя лазерныя гіраскопы, здольныя вымяраць вельмі малыя хуткасці кручэння. Нажаль, перыяд перабудовы і распад СССР абцяжарылі наступнае развіццё гэтых прац. Нягледзячы на гэта, навуковае супрацоўніцтва Г. Кругліка з калегамі з Санкт-Пецярбурга і Масквы працягвалася да апошніх дзён яго жыцця. Цяпер лазерныя гіраскопы ў Расіі вырабляюцца, і мы ўпэўнены, што гэтаму ў немалой меры садзейнічалі працы беларускага вучонага. Кругліка з калегамі з Санкт-Пецярбурга і Масквы працягвалася да апошніх дзён яго жыцця. Цяпер лазерныя гіраскопы ў Расіі вырабляюцца, і мы ўпэўнены, што гэтаму ў немалой меры садзейнічалі працы беларускага вучонага. Кругліка з калегамі з Санкт-Пецярбурга і Масквы працягвалася да апошніх дзён яго жыцця. Цяпер лазерныя гіраскопы ў Расіі вырабляюцца, і мы ўпэўнены, што гэтаму ў немалой меры садзейнічалі працы беларускага вучонага.
Г. Круглік развіў уласны навуковы напрамак, стварыў эфектыўна працуючую навуковую школу, падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, 2 з якіх сталі дактарамі навук. Хочацца верыць, што вучні і калегі Генадзя Сяргеевіча дастойна прадоўжаць створаны ім напрамак даследаванняў і распрацовак.
Усе, каму пашчасціла супрацоўнічаць з Генадзем Сяргеевічам, высока шанавалі яго не толькі як вучонага і педагога, але і як чалавека высокіх маральных прынцыпаў і вялікай працавітасці.
П. АПАНАСЕВІЧ,
А. Афанасьеў, В. АРЛОВІЧ,
Б. Хрусталёў, І. Зуйкоў,
Н. ПЯТРОЎ