Аб факультэце
Ваенна-тэхнічны факультэт быў створаны ў 2003 годзе на базе ваеннай кафедры, якая пачала адлік сваёй слаўнай гісторыі ў далёкім для нас 1933 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце. Больш за 30 тысяч студэнтаў, якім было прысвоена першае воінскае званне лейтэнант запасу, навучаліся на ваеннай кафедры. Больш за тры тысячы з іх звязалі сваю службовую кар'еру з Узброенымі Сіламі СССР і Рэспублікі Беларусь. Каля 80 працэнтаў - афіцэры інжынернага профілю.

Ваенна-тэхнічны факультэт

Ваенна-тэхнічны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце 11 чэрвеня адзначае чарговую гадавіну з дня ўтварэння.

Ваенна-тэхнічны факультэт быў створаны ў 2003 годзе на базе ваеннай кафедры, якая пачала адлік сваёй слаўнай гісторыі ў далёкім для нас 1933 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Больш за 30 тысяч студэнтаў, якім было прысвоена першае воінскае званне лейтэнант запасу, навучаліся на ваеннай кафедры. Больш за тры тысячы з іх звязалі сваю службовую кар'еру з Узброенымі Сіламі СССР і Рэспублікі Беларусь. Каля 80 працэнтаў - афіцэры інжынернага профілю.

Сярод выпускнікоў ваеннай кафедры - міністры і акадэмікі, губернатары і мэры гарадоў. Нельга не сказаць аб тым, што абсалютная большасць выпускнікоў ваеннай кафедры 1933–1941 гадоў з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны пайшлі на фронт. Па архіўных дадзеных, каля 300 выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а выпускнік-выдатнік 1941 года Фёдар Малышаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Асноўным крытэрыем прафесійнай падрыхтоўкі ваенных аўтамабілістаў, інжынераў, фінансістаў як будучых абаронцаў Айчыны з'яўляецца той ваенны складальнік, які закладзены ў аснову і навучальнага, і выхаваўчага працэсу.

Спартыўнае жыццё ваенна-тэхнічнага факультэта адзначана перамогамі ў чэмпіянатах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дэвіз курсантаў: "Ёсць толькі адно месца ў спорце - першае!". Калектыў ваенна-тэхнічнага факультэта сёлета стаў лепшым у чэмпіянаце Узброеных Сіл па мнагабор'ю "Камандзірскія старты" на прызы старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ваенна-тэхнічны факультэт лічыцца адным з лепшых у Рэспубліцы Беларусь па стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, аснашчэнні сучаснымі тэхналогіямі навучання, па ўкараненні ў адукацыйны працэс камп'ютарных тэхналогій і па сацыяльна-бытавых умовах жыцця курсантаў.

Дэканат
Рэспубліка Беларусь,220013 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 59, навучальны корпус 4
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 (017) 236-45-50
Па пытаннях атрымання даведак
+375 (017) 236-45-50
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 (017) 236-45-50
Усе кантакты
3 ліпеня 2026 11:08
Поступай правильно: военно-технический факультет
Идеальная дисциплина, гарантия трудоустройства и уникальная для страны инженерная подготовка.
30 чэрвеня 2026 17:41
«Быть примером для молодежи». Игорь Янковский отмечен Благодарностью Президента
О том, что значит для него это признание, о работе факультета и роли педагога в воспитании молодежи – в нашем материале.
24 чэрвеня 2026 15:53
Бодрое утро в БНТУ! Более 300 студентов вышли на молодежную зарядку
Начать день с музыки, спорта и отличного настроения? Легко! В БНТУ продолжилась серия молодежных утренних зарядок.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by