Кафедра : Англійская мова №1

Кафедра "Англійская мова №1" налічвае ў сваім складзе 25 работніков: 2 дацэнты, 11 старшых выкладчыкаў, 9 выкладчыкаў, 1 выкладчык-стажор, 2 спецыялісты.

Кафедра вядзе навучальныя заняткі па англійскай мове на 9 факультэтах БНТУ. Выкладчыкі кафедры таксама рыхтуюць студэнтаў магістратуры да здачы экзамену кандыдацкага мінімуму па дысцыпліне "Замежная мова (англійская)".

Праца кафедры накіравана на дасягненне галоўнай мэты моўнай падрыхтоўкі студэнтаў тэхнічнага ўніверсітэта – фарміраванне прафесійнай іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі. У сваёй працы выкладчыкі кафедры выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, ІКТ, аўтэнтычныя аўдыё-і відэаматэрыялы.

Калектыў кафедры цесна супрацоўнічае з выпускаючымі кафедрамі, што дазваляе студэнтам не толькі авалодаць навыкамі прафесійна арыентаваных іншамоўных зносін, але і паглыбіць свае веды па спецыяльнасці з дапамогай замежнай мовы.

Выкладчыкі кафедры стварылі эфектыўныя навучальныя курсы па ўсіх дысцыплінах, замацаваных за кафедрай, распрацавалі шэраг электронных вучэбна-метадычных комплексаў, якія ўключаюць базавыя навучальныя дапаможнікі для студэнтаў тэхнічных універсітэтаў, галіновыя навучальныя дапаможнікі па навучанні прафесійна-арыентаванага чытання, вуснага маўлення, перакладу навукова- а таксама граматычныя даведнікі. Распрацаваныя матэрыялы выкарыстоўваюцца не толькі на занятках па англійскай мове ў БНТУ, але і студэнтамі іншых тэхнічных ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у правядзенні міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, кіруюць падрыхтоўкай студэнцкіх дакладаў да навуковых канферэнцый.

Штогод у рамках дзён навукі БНТУ кафедра праводзіць студэнцкую навукова-тэхнічную канферэнцыю, у якой бяруць удзел студэнты і магістранты ўніверсітэта. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўдзельнікі рыхтуюць даклады і прэзентацыі на англійскай мове па тэмах, якія закранаюць галіну энергетыкі, экалогіі, лагістыкі, інфармацыйных тэхналогій, эканомікі, нацыянальнай культуры і інш. Па выніках работы выдаецца зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у правядзенні міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, кіруюць падрыхтоўкай студэнцкіх дакладаў і навуковых канферэнцый.

Штогод у рамках дзён навукі БНТУ кафедра праводзіць студэнцкую навукова-тэхнічную канферэнцыю, у якой бяруць удзел студэнты і магістранты ўніверсітэта. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўдзельнікі рыхтуюць даклады і прэзентацыі на англійскай мове па тэмах, якія закранаюць галіну энергетыкі, экалогіі, лагістыкі, інфармацыйных тэхналогій, эканомікі, нацыянальнай культуры і інш. Па выніках працы выдаецца зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Супрацоўнікі:
Хаменка Кацярына Віктараўна
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Васільева Таццяна Іосіфаўна
кандыдат філалагічных навук
Лапко Алеся Аляксандраўна
Старэйшы выкладчык
-
Слесаронак Кацярына Віктараўна
Магiстр
Цімафеева-Моран Юлія Уладзіміраўна
Магістр філалагічных навук
Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 14, навучальны корпус 9
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці д.67, нав. корпус 18, а. 405
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
342-71-82, 325-74-14
Па пытаннях атрымання даведак
342-71-82
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
362-77-41
Усе кантакты
25 чэрвеня 2026 19:10
Благодарность Президента Республики Беларусь объявлена студенту БНТУ
В числе отмеченных главой государства – студент факультета горного дела и инженерной экологии Александр Малашко.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by