Міжнародны цэнтр кампетэнцый у горнатэхнічнай адукацыі пад эгідай ЮНЕСКА
Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, створаны ў 2002 г., з'яўляецца цэнтрам па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі інжынерных кадраў у Рэспубліцы Беларусь для здабычы, перапрацоўкі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнага менеджменту.
Падрыхтоўка інжынерных кадраў вядзецца па спецыяльнасцях:
"Горныя машыны і абсталяванне" (па напрамках),
"Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў" (па напрамках),
"Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці".
Выпускнікі накіроўваюцца на працу ў ААТ «Беларуськалій», ААТ Белгархімпрам, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства — «Вытворчае аб'яднанне Беларуснафта», РУВП «Граніт», ААТ «Даламіт», ААТ «Буравая кампанія «Дэльта», ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», ДВА «Белтопгаз» , ААТ "Беларускі цэментны завод", ААТ "БЕЛАЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", ЗАТ "Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з Вопытнай вытворчасцю", ААТ "Дарбудіндустрыя", УП "Геасэрвіс", УП "Мінскметрабуд", ААТ "Нерудпрам" », НАН Беларусі, на прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у навукова-даследчыя і праектна-канструктарскія інстытуты.
У мэтах фарміравання палітыкі ў горнатэхнічнай адукацыі на нацыянальным і міжнародным узроўнях факультэт прымае непасрэдны ўдзел у рабоце Міжнароднага цэнтра кампетэнцый у горнатэхнічнай адукацыі ў г.Санкт-Пецярбургу пад эгідай ЮНЕСКА.
Факультэт мае цесныя навучальныя і навуковыя сувязі з Санкт-Пецярбургскім горным універсітэтам, Расійскім дзяржаўным геолагаразведачным універсітэтам імя Серго Арджанікідзэ (г. Масква), Тульскім дзяржаўным універсітэтам, Цвярскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Уральскім дзяржаўным горным універсітэтам (г. Екацярынбург).