Кафедра : Цеплавыя электрычныя станцыі

   Кафедра "Цеплавыя электрычныя станцыі" вядзе сваю дзейнасць з першага пасляваеннага 1946 года. У той час яна называлася «Кацельні і цеплаэнергетычныя ўстаноўкі». Падмурак кафедры заклалі яе першы загадчык дацэнта Г.І. Добкін, дацэнт Я.А. Кузаўнікава з Уральскага політэхнічнага інстытута, старшы выкладчык Ю.П. Кузьмін. З часам кафедра атрымала іншую назву: «Цеплавыя электрычныя станцыі». Працяглы перыяд з 1957 г. па 1976 г. яе ўзначальваў прафесар, заслужаны энергетык рэспублікі А.М. Лявонкаў, які стварыў школу высокапрафесійных выкладчыкаў. Практычна ўсе спецыяльныя дысцыпліны, якія чытаюцца на кафедры, забяспечаны вучэбнымі лабараторыямі. У іх лік уваходзяць лабараторыі: аўтаматычнага кіравання цеплаэнергетычнымі працэсамі, цеплатэхнічных вымярэнняў, паравых і газавых турбін, кацельняў і энергетычных установак, водападрыхтоўкі і воднахімічных рэжымаў ТЭС і АЭС, ЭВМ і мадэлюючых установак. Лабараторнае абсталяванне прадстаўлена арыгінальнымі стэндамі. На кафедры навучаюцца будучыя інжынеры па трох спецыяльнасцях, кароткія звесткі аб якіх выкладзены ў раздзеле "Спецыяльнасці". За гады дзейнасці на кафедры "Цеплавыя электрычныя станцыі" падрыхтавана больш за 3100 інжынераў-энергетыкаў. У іх лік уваходзяць 168 замежных спецыялістаў з 18 краін свету: В'етнама, Сірыі, Афганістана, Лівана, Іарданіі і інш. Выпускнікі кафедры працавалі і працуюць у галоўнай галіне рэспублікі - энергетыцы, а таксама і ў іншых галінах. Сярод іх вядомыя вучоныя: акадэмік НАН Беларусі, д.т.н. Г.А. Анісовіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, д.т.н. В.А. Барадуля, дактары навук В.К. Балабановіч, А.П. Барушка, І.А. Бокун, Б.А. Байрашэўскі, Г.І. Жыхар, Н.Б. Карніцкі, А.Д. Качан, Г.Т. Кулакоў, Ю.А. Малевіч, Ю.У. Мулеў, А.П. Несенчук, В.С. Севяранін, В.Ф. Сцепанчук, Г.І. Хуцкі, Б.В. Якаўлеў. Многія выпускнікі кафедры займаюць высокія кіруючыя пасады і дастойна вядуць сваю прафесійную дзейнасць.

Супрацоўнікі:
Карнiцкi Нiкалай Барысавiч
Заведуючы кафедрай
Доктар тэхнiчных навук
Герасiмава Алiна Георгiяуна
Намеснік дэкана Энергетычны факультэт
Кандыдат тэхнiчных навук
Тарасевіч Леанід Аляксандравіч
Адказны за вучэбна-метадычную працу Энергетычны факультэт
кандыдат тэхнічных навук
Адказны за вучэбна-метадычную працу са студэнтамі 3-5 курсаў
Пантелей Наталья Всеволодовна
Романко Виктория Александровна
Райко Палiна Андреевна
Выкладчык-стажор
Борисёнок Павел Казимирович
Інжынер
Котова Таццяна Аляксандраўна
Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, ул. Я.Коласа, 16, навучальны корпус № 21
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 16, нав. корп. 21, аўд. 706
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
382-21-40 (дневное) 382-21-00 (заочное)
Па пытаннях атрымання даведак
382-21-40 (дневное) 382-21-00 (заочное)
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
382-21-09
Усе кантакты
Корпус на карце
16 кастрычніка 2026 14:25
Профессор из Индии провел занятия для студентов БНТУ
Занятия для студентов ЭФ были посвящены процессам теплопередачи, теплопроводности и расчету теплоизоляции.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by