Прад'яўленне новых патрабаванняў да ствараемых машын і тэхналагічнага абсталявання, да ўзроўню іх механізацыі і аўтаматызацыі, павышэння тэхніка-эканамічных паказчыкаў выклікала ў 60-я, 70-я гады шырокае прымяненне гідра- і пнеўмасістэм, а таксама гідра- і пнеўмаабсталявання ў народнай гаспадарцы. Гэта, у сваю чаргу, запатрабавала падрыхтоўкі інжынераў-канструктараў, адмыслоўцаў па разліку, праектаванні гідра- і пнеўмасістэм мабільных і тэхналагічных машын, іх абслугоўванню і рамонту падчас эксплуатацый. У сувязі з гэтым на аўтатрактарным факультэце ў 1977 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад», а першы выпуск адпаведных спецыялістаў кафедрай «Трактары» адбыўся ў 1982 годзе. 12 верасня 1985 года з мэтай канцэнтрацыі сіл і паляпшэння якасці падрыхтоўкі Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на аўтатрактарным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад» (загад № 597 ад 12.09.1985 г.). З дня заснавання кафедра рыхтавала інжынераў-механікаў па спецыяльнасці «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад» спецыялізацыі «Сістэмы гідрапнеўмапрывадаў аўтаматычных маніпулятараў», пазней - па спецыяльнасці «Гідраўлічныя машыны, гідрапрывад і гідрапнеўмааўтаматыка», а затым па спецыяльнасці «Гідрапнеўмасістэмы транспарт.