
Кафедра “Эканоміка і лагістыка імя члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Р.Б. Івуця” (далей - кафедра) заснавана 1 верасня 2012 года на базе кафедры "Эканомiка i кiраванне на транспарце". Сёння яна з’яўляецца адной з вядучых кафедр факультэта i ўнiверсiтэта. На кафедры працуюць 19 выкладчыкаў, у тым лiку 3 дактары навук, 3 прафесары, 10 дацэнтаў. Гісторыя кафедры пачалася ў 1969 годзе, калі на інжынерна-эканамічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра “Эканоміка і арганізацыя аўтатрактаранай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту”.
В 1990-2025 гг. кафедрой руководил Роман Болеславович Ивуть - доктор экономических наук (1990), профессор (1992), Заслуженный работник образования Республики Беларусь (2015), член-корреспондент Национальной академии наук Беларуси (2021). С декабря 2025 года кафедре присвоено его имя.
Цягам працяглага часу кафедра праводзіла падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях: “Эканоміка і кіраванне на аўтамабільным транспарце” (кваліфікацыя – інжынер-эканаміст); “Эканоміка і кіраванне на паветраным транспарце” з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-эканаміст; “Арганізацыя і кіраванне прадпрыемствам” з прсваеннем кваліфікацыі “арганізатар вытворчасці” (падрыхтоўка вялася на базе сярэдняй спецыяльнай эканамічнай адукацыі); “Камерцыйная дзейнасць на рынке тавараў і паслуг на транспарце” з прысваеннем кваліфікацыі эканаміст-камерсант; “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт” з прысваеннем кваліфікацыі бухгалтар-эканаміст; “Ацэначная дзейнасць на аўтамабільным транспарце” з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-ацэншчык (з 2007 года). У 2008 годзе на кафедры была адкрыта перспектыўная для Беларусі спецыяльнасць – 1-27 02 01 “Транспартная лагістыка”.
Сегодня на кафедре ведётся подготовка инженеров-экономистов, инженеров-экономистов-логистов и магистров по следующим специальностям:
Кафедра надае вялікую ўвагу навукова-даследчай рабоце студэнтаў. Штогод праводзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі. Шматлікія студэнцкія навуковыя працы займаюць прызавыя месцы на розных рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах і конкурсах. Студэнты атрымоўваюць магчымасць апублікавання вынікаў сваіх навуковых даследванняў у друку. Вялікая ўвага на кафедры надаецца падрыхтоўке высокакваліфікаваных спецыялістаў праз навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, куды паступаюць не толькі выпуснікі кафедры, але і прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый розных галін эканомікі Беларусі, а таксама іншых краін (Кітай, Сірыя, Узбекістан, Арменія і інш.). Пра высокапрафесійную работу калектыву кафедры сведчаць ганаровыя дыпломы і граматы рэктара і прафсаюзнага камітэта БНТУ, а таксама іншых арганізацый рэспублікі і іншых краін. За перыяд з 2018 па 2025 год пад кіраўніцтвам Івуця Р.Б. абаронены тры кандыдацкія дысертацыі па спецыяльнасці 08.00.05 – Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. У працы кафедры важная роля адведзена філіялам на транспартных прадпрыемствах рэспублікі. У цяперашні час актыўна функцыянуе філіял кафедры на базе ААТ “Белмагістральаўтатранс”.
| Апошняе аднаўленне спіскаў навуковых публікацый выкладчыкаў кафедры - 22.06.2026. |