Кафедра "Эканоміка і лагістыка імя члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Р.Б. Івуця" АТФ БНТУ:
Учора. Сёньня. Заўтра

Кафедра "Эканоміка і лагістыка" утворана 1 верасня 2012 года на базе кафедры "Эканоміка і кіраванне на транспарце". Сёння яна з'яўляецца адной з вядучых кафедр факультэта і ўніверсітэта. На кафедры працуюць 19 выкладчыкаў, у тым ліку 3 дактары эканамічных навук, 3 прафесары, 10 дацэнтаў. Гісторыя кафедры пачалася ў 1969 годзе, калі на інжынерна-эканамічным факультэце была створана кафедра "Эканоміка і арганізацыя аўтатрактарнай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту".
У 1990 годзе загадчыкам кафедры абраны доктар эканамічных навук, прафесар Івуць Раман Баляслававіч. Скончыў аўтатрактарны факультэт БПІ, з 1977 года працаваў на кафедры "Эканоміка і арганізацыя аўтатрактарнай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту" асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, з 1990 года - загадчыкам кафедры. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў ЗША і Нямеччыне. У цяперашні час Івуць Р.Б. з'яўляецца членам доктарскага Савета БДЭУ, старшынёй вучэбна-метадычнага аб'яднання (ВМА) ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне эканомікі і арганізацыі вытворчасці. Івуць Р.Б. падрыхтаваў 18 кандыдатаў і дактароў навук. Івуць Р.Б. узнагароджаны ў 1999 годзе ўказам Міністра адукацыі знакам "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", а ў 1996 годзе калегіяй Міністэрства транспарту і камунікацый - "Ганаровы транспартнік". Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №528 ад 02.10.2009 за шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, заслугі ў развіцці навукі, культуры, транспарту, адукацыі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У 2012 годзе за шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Івуць Р.Б. узнагароджаны юбілейным знакам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2015 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2015 года №483 за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё вышэйшай тэхнічнай адукацыі, актыўны ўдзел у грамадзянскай дзейнасці, пашырэнне інтэграцыйных сувязей адукацыі, навукі і вытворчасці Івуцю Р.Б. прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь". Больш падрабязны пералік навуковых дасягненняў і ўзнагарод прафесара Івуця Р.Б. прадстаўлены на яго персанальнай старонцы.
На працягу доўгага часу кафедра праводзіла падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях: "Эканоміка і кіраванне на аўтамабільным транспарце" (кваліфікацыя - інжынер-эканаміст); "Эканоміка і кіраванне на паветраным транспарце" з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-эканаміст; "Арганізацыя і кіраванне прадпрыемствам" з прысваеннем кваліфікацыі арганізатар вытворчасці (падрыхтоўка вялася на базе сярэдняй спецыяльнай эканамічнай адукацыі); "Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў і паслуг на транспарце" з прысваеннем кваліфікацыі эканаміст-камерсант; "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт на транспарце" з прысваеннем кваліфікацыі бухгалтар-эканаміст; "Ацэначная дзейнасць на аўтамабільным транспарце" з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-ацэншчык (з 2007 года). У 2008 годзе на кафедре адкрыта перспектыўная для Беларусі спецыяльнасць - 1-27 02 01 «Транспартная лагістыка».

Сёння на кафедры вядзецца падрыхтоўка інжынераў-эканамістаў па спецыяльнасці 1-27 01 01 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» па накіраванні 1-27 01 01-02 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (аўтамабільны транспарт)» і інжынераў-эканамістаў-лагістаў па спецыяльнасці 1-27 02 01 "Транспартная лагістыка" па напрамку 1-27 02 01-01 "Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)". Кафедра надае вялікую ўвагу навуковай рабоце студэнтаў. Штогод праводзіцца студэнцкая навуковая канферэнцыя. Многія студэнцкія навуковыя працы займаюць прызавыя месцы на розных рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах і конкурсах. Яны атрымліваюць магчымасць апублікавання сваіх навуковых даследванняў у друку. Вялікая ўвага на кафедры надаецца і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў праз навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, куды паступаюць не толькі выпускнікі кафедры, але і прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый розных галін эканомікі Беларусі, а таксама іншых краін (Кітай, Сірыя, Узбекістан, Арменія і інш.). Аб высокапрафесійнай рабоце калектыву кафедры сведчаць ганаровыя дыпломы і розныя граматы рэктарата і прафсаюзнага камітэта БНТУ, а таксама іншых арганізацый як рэспублікі, так і іншых краін. За апошнія тры гады пад кіраўніцтвам Івуця Р.Б. абаронены тры кандыдацкія дысертацыі па спецыяльнасці 08.00.05 - Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. У рабоце кафедры "Эканоміка і лагістыка" важная роля адведзена дзвюм філіялам на транспартных прадпрыемствах рэспублікі. Цяпер актыўна функцыянуе філіял кафедры на базе ААТ «Белмагістральаўтатранс».
Прафесарска-выкладчыцкі склад і вучэбна-дапаможны персанал
кафедры "Эканоміка і лагістыка"