СМИ о нас: «Няма нічога немагчымага…»

СМИ о нас: «Няма нічога немагчымага…»

…галоўнае – вельмі захацець! З такім дэвізам крочыць па жыцці старшы выкладчык кафедры «Тэхналогія машынабудавання» БНТУ Ягор ПІЛІПЧУК.

Сёлета ён у ліку таленавітых маладых вучоных, якім прызначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі. Навукай Ягор Вячаслававіч пачаў цікавіцца амаль адразу, паступіўшы на машынабудаўнічы факультэт БНТУ ў 2010 го­дзе. Калі на 2 курсе пачаліся тэхнічныя дысцыпліны «Дэталі машын», «Тэорыя рэзання», «Электратэхніка», то яму захацелася разабрацца ў іх дасканала. Зразумела, што спачатку яго навуковая дзей­насць абмяжоўвалася дакладамі на студэнцкіх канферэнцыях па актуальных распрацоўках сучаснага машынабудавання. Аднак недзе на 3 курсе яго як аднаго з лепшых студэнтаў заўважыў загадчык кафедры «Тэхналогія машынабудавання» В. К. Шэлег.

 Валерый Канстанцінавіч прапанаваў мне заняцца канкрэтным напрамкам навукі, які звязаны з фарміраваннем пакрыццяў дэфармацыйным плакіраваннем гнуткага інструмента. Пасля пазнаё­міў мяне з вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі прывадных сістэм і тэхналагічнага абсталявання Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Міхаілам Леванцэвічам. Так і пачалася мая навукова-практычная дзейнасць: планаванне і правя­дзенне эксперыментаў, аналіз вынікаў, аптымізацыя, распрацоўка методык даследавання і г. д. Усё гэта было для мяне максімальна цікава, – узгадаў Я. Піліпчук.

Сваю першую навуковую работу па дэталях машын ён выканаў пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Дэталі машын» Аляксея Георгіевіча Бандарэнкі. Яна была рэфератыўная і накіравана на збор і аналіз інфармацыі па сучасных відах зачаплення зубчастых колаў, у прыватнасці разглядалася канструкцыя і асаблівасці перадачы круцячага моманту з дапамогай эксцэнтрыкава-цыклаідальнага зачаплення. Другая значная работа Ягора была прысвечана аналізу канструкцый сучасных інвертарных зварачных крыніц сілкавання. Яе ён выканаў пад наглядам старшага выкладчыка дысцыпліны «Электратэхніка і электроніка» Таццяны Яўгенаўны Жукоўскай.

Источник: nastgaz.by

Пресс-служба Медиацентра БНТУ

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
2 июля 2026 21:59
Дипломы без границ: в БНТУ чествовали иностранных выпускников
О том, как прошла церемония и кто из выпускников отмечен дипломом с отличием, читайте в материале.
2 июля 2026 19:02
В МИПК и ПК БНТУ состоялся восьмой выпуск горных техников-технологов
Шесть выпускников достойно защитили дипломные работы. Им присвоена квалификация «горный техник-технолог».
2 июля 2026 17:27
Укрепление связей с Китаем. Проректор БНТУ на Белорусско-китайском форуме регионов
Юрий Николайчик выступил с докладом об опыте БНТУ в подготовке кадров для экономик Беларуси и Китая.
2 июля 2026 15:04
Поступай правильно: факультет транспортных коммуникаций
Продолжаем знакомиться с факультетами Белорусского национального технического университета.