У нашай краіне 16 верасня 2022 года праводзілася Рэспубліканская дыктоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Другі год 17 верасня адзначаецца ў Беларусі як свята аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, што стала магчымым дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе. На пачатку дыктоўкі выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, які звярнуўся з прывітальнымі словамі да ўсіх удзельнікаў дыктоўкі з аўдыторыі ў МДЛУ, а потым дакладна і выразна зачытваў тэкст дыктоўкі. Дарэчы, у той жа аўдыторыі пісаў дыктоўку і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванец.
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ўдзельнікамі дыктоўкі сталі 87 студэнтаў, 11 з іх атрымалі заслужаныя 10 балаў, трое – 9 балаў:
- Дар’я Дзмітрыеўна Зубцова (гр. 10104122) – 10 балаў;
- Іван Сяргеевіч Аўсяннікаў (гр. 10306121) – 10 балаў;
- Міхаіл Сяргеевіч Валынец (гр. 10306121) – 10 балаў;
- Канстанцін Ільіч Жук (гр. 10306121) – 10 балаў;
- Павел Віктаравіч Каткоўскі (гр. 10401119) – 10 балаў;
- Галіна Дзмітрыеўна Балобан (гр. 10802122) – 10 балаў;
- Арцём Фёдаравіч Воднікаў (гр. 10802122) – 10 балаў;
- Крысціна Сяргееўна Гавароўская (гр. 10802122) – 10 балаў;
- Анастасія Аляксандраўна Кель (гр. 10802122) – 10 балаў;
- Ганна Сяргееўна Шунейка (гр. 10802122) – 10 балаў;
- Ігар Міхайлавіч Лемеш (гр. 11001121) – 10 балаў;
- Арцём Васільевіч Максімчык (гр. 10306121) – 9 балаў;
- Ігар Уладзіміравіч Волкаў (гр. 10306121) – 9 балаў;
- Уладзіслава Георгіеўна Макуркіна (гр. 10802122) – 9 балаў.
Дзякуем усім удзельнікам! Віншуем пераможцаў!
Аўтар матэрыяла: І. У. Будзько, дацэнт, кандыдат філалагічных навук,
загадчык кафедры «Беларуская і руская мовы»