Марзак Галіна Іосіфаўна

кандыдат тэхнічных навук

Скончыла Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут ім. Д.І. Мендзялеева па спецыяльнасці хімічная тэхналогія цвёрдага паліва. У 1991 годзе ў ІПІПРЭ НАНБ абараніла кандыдацкую дысертацыю. Працуе на кафедры з 1996 г. З 1998 г. на пасадзе дацэнта. У 2011–2017 гг. займала пасаду загадчыцы кафедры. З 2017г. на пасадзе дацэнта кафедры. Кваліфікаваны спецыяліст у галіне экалагічнага менеджменту і аўдыту ў прамысловасці, экалагічнай хіміі, экалагічнай сертыфікацыі прадпрыемстваў. Навуковы напрамак - кіраванне экалагічнымі рызыкамі і экалагічнай бяспекай прамысловых прадпрыемстваў; экалагічная сертыфікацыя і ацэнка эфектыўнасці функцыянавання сістэмы кіравання навакольным асяроддзем на прадпрыемстве. З'яўляецца адным з асноўных распрацоўшчыкаў праграм, курса лекцый, лабараторных работ і практычных заняткаў па дысцыплінах «Абарона насельніцтва і гаспадарчых аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях. Радыяцыйная бяспека”, “Фізіка-хімічныя працэсы ў навакольным асяроддзі”, “Экалагічны аўдыт прадпрыемства”. Працавала над стварэннем плана навучання і стандарта спецыяльнасці 1-57 01 02. "Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці".

Чытаемыя дысцыпліны:

-Фізіка-хімічныя працэсы ў навакольным асяроддзі.

-Экалагічны аўдыт прадпрыемства.

-Абарона насельніцтва і гаспадарчых аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях. Радыяцыйная бяспека.

З'яўляецца экспертам-аўдытарам па сертыфікацыі сістэм кіравання навакольным асяроддзем у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Мае больш за 102 навуковыя працы, у тым ліку: 3 манаграфіі, 6 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі РБ, 15 вучэбна-метадычных і метадычных дапаможнікаў. Прымае ўдзел у выкананні тэм па наступных навуковых праграмах і праектах: ДПНД "Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял" падзаданне: Стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі ў галіне радыяцыйнай бяспекі для вырашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі Беларусь (НСУР - 2020), 2011-2015г.г. ДПНД «Прыродакарыстанне і экалогія» Распрацоўка канцэптуальных асноў стварэння інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на базе сістэмы кіравання ведамі ва ўстановах вышэйшай адукацыі для вырашэння задач нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР - 2020) у рамках задання «Распрацоўка мадэлі фарміравання асноў экалагічнай бяспекі на базе сістэмы кіравання ведамі ў рамках рашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР)», 2016-2018 г.г. Міжнародны праект Tempus 517346-TEMPUS-1-2011-1-SE-TEMPUS-JPCR "Establishing modern master-level studies in industrial ecology". Міжнародны праект у рамках праграмы Еўрапейскага саюза Horizon 2020, MSCA-RISE People for The European Bio-energy Mix "PHOENIX".