3 кастрычніка навучэнцы сярэдняй школы №178 г. Мінска імя Т.А. Лук'яновіча працягнулі знаёміцца з факультэтам горнай справы і інжынернай экалогіі і прайшлі квэст «Гарняк».
Гэта не першы раз, калі школьнікі прыходзяць у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт: трэці год запар факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі прымае гасцей у рамках факультатыўнага курса «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію», прафарыентацыйных субот, дзён адчыненых дзвярэй універсітэта і факультэта і школы Юных на ФГСІЭ. За тры гады візіты сталі часткай жыцця факультэта, а інтэрактыўны квэст «Гарняк» - адной з самых запамінальных частак праграмы.
Школьнікі ўжо ведаюць рэальныя напрамкі падрыхтоўкі ў горназдабыўной галіне. На гэты раз старшы выкладчык кафедры “Горныя работы” – Кузьміч Валянціна Андрэеўна і выкладчык кафедры “Горныя машыны” – Сырнікава Ксенія Анатольеўна прадэманстравалі дзецям у займальна-пазнавальнай і вельмі натхняльнай форме, як тэарэтычныя веды прымяняюцца на практыцы. На тэрыторыі БНТУ ўзнік сапраўдны гарняцкі маршрут: восем станцый, кожная з якіх ставіла ўдзельнікам новую задачу – ад складання слова з дапамогай тэадаліта да вызначэння мінералаў па выглядзе:
Школьнікі працавалі ў камандах, вучыліся хутка прымаць рашэнні і каардынаваць дзеянні, развівалі арыенціроўку ў горнай тэме і ўважлівасць да дэталяў, набіралі балы за дакладнасць, хуткасць і крэатыўнасць рашэнняў.
Дзякуй усім за ўдзел! Да новых сустрэч і новых адкрыццяў.



