Беларускія ВНУ прадставілі распрацоўкі на выставе бяспекі

Вузы Беларуси на выставке индустрии безопасности

З 17 па 19 чэрвеня 2026 года ў сталічным выставачным цэнтры BELEXPO праходзіла III Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2026».

Гэта не проста выстава, а сапраўдны кангрэсна-выставачны форум, які аб’яднаў навукоўцаў, распрацоўшчыкаў і прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Галоўная мэта — стварыць пляцоўку для абмеркавання наватарскіх ідэй, абмену вопытам у сферы спецыяльных сродкаў, тэхнікі і ўзбраення, а таксама шырока прадэманстраваць высокатэхналагічныя рашэнні, якія дапамогуць удасканаліць матэрыяльна-тэхнічную базу праваахоўных і іншых дзяржаўных структур, што працуюць на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ўдзельнічалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Таалатбек Масадыкаў.

Сярод ключавых тэматычных напрамкаў выставы:
– аснашчэнне праваахоўных органаў і спецслужбаў спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, міліцэйская тэхніка;
– тэхналогіі інфармацыйнай і лічбавай бяспекі дзяржавы;
– сістэма антытэрарыстычнай абароны аб’ектаў, уразлівых у тэрарыстычных адносінах, і канцэпцыя «Бяспечны горад»;
– тэхнічныя сродкі аховы дзяржаўнай мяжы;
– сродкі і сістэмы папярэджання аварый і катастроф, а таксама ліквідацыі іх наступстваў;
– спецыяльныя сродкі пажарнай бяспекі;
– абсталяванне для медыцыны катастроф;
– сродкі забеспячэння прамысловай і экалагічнай бяспекі.

Дзелавая праграма выставы была насычанай: удзельнікі абмяркоўвалі тэхнічную абарону інфармацыі, галіновую кібербяспеку ва ўмовах лічбавізацыі прамысловасці, ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва дзяржаў – членаў АДКБ, пытанні бяспекі ў надзвычайных сітуацыях, рэалізацыю дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, а таксама праблемы грамадзянскай абароны і абароны ад стыхійных і тэхнагенных бедстваў.

Міністэрства адукацыі Беларусі прадставіла каля 20 інавацыйных распрацовак. На яго калектыўным стэндзе, арганізатарам якога выступіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, свае навацыі паказалі БНТУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, а таксама Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Автор материала: Татьяна Малышко,
научный сотрудник Научно-технологического парка БНТУ «Политехник»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
9 верасня 2026 21:59
Набор на курсы английского языка стартует в БНТУ
Регистрация на курсы состоится 17 сентября в 19:30 в аудитории 502 (корпус 18А).
9 верасня 2026 12:07
На ФІТР прайшла лекцыя-прэзентацыя «Ты студэнт: як арганізавана вучоба»
4 верасня для першакурснікаў ФІТР прайшла лекцыя-прэзентацыя «Ты студэнт: як уладкавана вучоба». Старшыня студэнцкага савета ФІТР Лізавета Авер'янава распавяла пра асаблівасці адукацыйнага працэсу, магчымасці студэнцкага жыцця і праекты студсавета БНТУ.