БНТУ і Мазырскі політэхнічны каледж умацоўваюць адукацыйныя сувязі

БНТУ и Мозырский политехнический колледж укрепляют образовательные связи

9 чэрвеня 2026 года загадчыца кафедры «Інжынерная эканоміка» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Таццяна Аляксандраўна Сахновіч правяла выязны занятак у Мазырскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, дзе сустрэлася з навучэнцамі спецыяльнасці 5-04-0714-01 «Тэхналагічнае забеспячэнне. 
Візіт адбыўся пры актыўным садзейнічанні намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Аксаны Юр'еўны Зайцавай і загадчыка аддзялення "Эканоміка, бізнес і кіраванне" каледжа Ягора Рыгоравіча Рудзько.
Аксана Юр'еўна падкрэсліла, што супрацоўніцтва з профільнымі факультэтамі БНТУ, перш за ўсё з машынабудаўнічым, дапамагаюць навучэнцам свядома выбраць далейшую адукацыю – ці то тэхнічны профіль машынабудаўнічага факультэта, ці інжынерна-эканамічны.
У ходзе сустрэчы Таццяна Аляксандраўна Сахновіч расказала аб магчымасцях машынабудаўнічага факультэта БНТУ, прадставіўшы спецыяльнасці тэхнічнага профілю 6-05-0714-02 Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты і прадаўжэнне навучання па інжынерна-эканамічным профілі значнасць інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай тэхнічнай адукацыі.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога, юнакі і дзяўчаты атрымалі адказы на пытанні аб скарочанай форме навучання і перспектывах працаўладкавання. Навучэнцы праявілі жывую цікавасць да магчымасці прадаўжэння навучання ў сценах машынабудаўнічага факультэта БНТУ.

Автор материала: Л. М. Кудина,
специалист кафедры «Инженерная экономика»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.