Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт выступае арганізатарам калектыўнай экспазіцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выставе ў рамках XXXI Міжнароднага медыцынскага форуму «Ахова здароўя Беларусі», які пачаў сваю працу ў Мінску 12 мая 2026 года ўпершыню ў новым Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Дата правядзення: 12–15 мая 2026 года.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Паўліны Мядзёлкі, 24 (Мінскі міжнародны выставачны цэнтр).
Краіна-партнёр: Кітай.
Геаграфія ўдзельнікаў: Беларусь, Венгрыя, Егіпет, Іран, Кітай, Расія, Турцыя, Швейцарыя.
Міжнародны медыцынскі форум у Мінску – галоўная падзея краіны ў галіне медыцыны і аховы здароўя. Штогод у ім удзельнічаюць сусветныя і беларускія лідары медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, вядучыя ўстановы аховы здароўя, распрацоўшчыкі новых медыцынскіх тэхналогій, пастаўшчыкі ІТ-рашэнняў для сістэмы аховы здароўя. На адной пляцоўцы сустракаюцца вытворцы, урачы, прадстаўнікі ўлады, бізнесу і адукацыйных устаноў.
Тэматыка выставы:
– медыцынская тэхніка і абсталяванне;
– фармацэўтыка;
– інавацыйныя тэхналогіі ў медыцыне;
– лабараторная медыцына;
– экстраная медыцына, спецтранспарт;
– стаматалогія;
– медыцынскі турызм;
– здаровы лад жыцця і інш.
У гэтым годзе ўдзельнічаюць каля 200 экспанентаў з васьмі краін свету. Форум уключае маштабную экспазіцыю і шырокую дзелавую праграму (45 спецыялізаваных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і прэзентацый). На выставе прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі найбуйнейшых беларускіх кампаній, а таксама высокатэхналагічныя прадукты, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне для павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання.
На цырымоніі адкрыцця выставы сабраліся вядучыя спецыялісты аховы здароўя, прадстаўнікі ўлады і бізнес-супольнасці. Так, ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Малашко, намеснік Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Нурлан Сейцімаў, намеснік Міністра аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Вадзім Ванькоў, намеснік Генеральнага сакратара Кітайскай асацыяцыі медыцынскага абсталявання Жэнь Фан, дырэктар выставачнай кампаніі «Тэхніка і камунікацыі» Рыгор Бондараў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы.


На калектыўным стэндзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (№B14) прадстаўлены новыя тэхналогіі і рашэнні, распрацаваныя спецыялістамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (у тым ліку Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Для бясплатнага ўваходу на мерапрыемствы форуму наведвальнікам неабходна загадзя зарэгістравацца на сайце. Калі вы не жадаеце праходзіць рэгістрацыю для атрымання бясплатнага электроннага білета, платны ўваходны білет можна будзе набыць у білетнага аператара ТАА «Тыкетпро».