ФМС традыцыйна прыняла ўдзел у дні адчыненых дзвярэй БНТУ

ФМС традиционно принял участие в дне открытых дверей БНТУ

21 сакавіка 2026 года, як і звычайна, факультэт міжнароднага супрацоўніцтва прыняў удзел у Дні адчыненых дзвярэй БНТУ. У дадзеным маштабным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел i прадпремствы, якія шукаюць кадры.

На цырымоніі адкрыцця рэктар С. В. Харытончык выступіў з вітальным словам i падкрэсліў значную ролю і попыт на інжынерныя спецыяльнасці ў сучасным свеце.

Грамадзяне замежных краін, у тым ліку студэнты падрыхтоўчага аддзялення БНТУ, наведалі выставу факультэтаў БНТУ, каб вырашыць пытанне аб далейшым навучанні і даведацца больш пра абраны факультэт.

Некаторыя з іх ужо вырашылі, якой спецыяльнасцю будуць займацца, напрыклад, Авах Адзіл Махамедэльхасан Абдэльхамід з Судана, а таксама студэнты з Зімбабвэ – Цумба Віктар Тадзіванашэ, Муропа Мунопа Атвелл і Мухосі Фараай – працягнуць сваё навучанне на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ. Госці з Расійскай Федэрацыі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, выказалі намер паступіць на факультэт менеджменту і гуманітарных навук.

Удзельнікі маглі паразмаўляць з прадстаўнікамі беларускіх кампаній, атрымаць рэкламныя матэрыялы, прыняць удзел у гульнях і квэстах, а таксама ў шматлікіх майстар-класах і трэнінгах.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.