У пятніцу, 20 сакавіка 2026 года, дэлегацыя факультэта транспартных камунікацый (ФТК) у складзе дэкана Сяргея Краўчанкі, вядучага спецыяліста па каардынацыі НДР у транспартным будаўніцтве Святланы Сабалеўскай, і. а. загадчыка кафедры "Механізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу" Аляксандра Бежыка правяла рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве ўстаноў адукацыі Міністэрства адукацыі і арганізацый НАН Беларусі.
Сяргей Краўчанка азнаёміў прысутных з сучаснымі напрамкамі ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў і выпуску спецыялістаў, шырока запатрабаваных у транспартнай, будаўнічай і машынабудаўнічай галінах і асноўных напрамках навукова-даследчых работ, якія праводзяцца на факультэце. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Фізіка-тэхнічнага інстытута Ігар Смяглікаў і намеснік дырэктара па вытворчасці Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі» Уладзімір Пятрэнка азнаёмілі гасцей з наяўным абсталяваннем і распрацоўкамі.

У выніку рабочай сустрэчы бакі дамовіліся аб узаемадзеянні ў галіне сумеснага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы, узаемнага інфармавання і кансультацый па пытаннях арганізацыі і метадычнага забеспячэння правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак у рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, а менавіта выканання бокам БНТУ НДР 2 «Распрацоўка працэсаў сінтэзу суспензій алмаз-палімер і злучных для алмазаабразіўных кампазіцыйных матэрыялаў» у складзе задання па ДПНІ 7 «Сучаснае матэрыялазнаўства, перспектыўныя матэрыялы і новыя тэхналогіі» ў 2026-2030 гадах, і падрыхтоўкі сумесных публікацый па выніках работ у навуковых і інфармацыйных выданнях.