Масленіца ў інтэрнаце БНТУ № 15: які факультэт прыгатаваў лепшыя бліны?

Масленица в общежитии БНТУ № 15: какой факультет приготовил лучшие блины?

У інтэрнаце БНТУ № 15 6 сакавіка 2024 года адбылася «Масленіца». У межах мерапрыемства студэнты трох факультэтаў – будаўнічага, энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ), інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі – спаборнічалі ў гатаванні бліноў і бралі ўдзел у розных конкурсах.

Перад камандамі было пастаўлена адно, але вельмі важнае заданне – прыгатаваць самыя смачныя бліны. На яе выконванне ім было адведзена 30 хвілін і кухні розных блокаў паверха. Іншыя студэнты тым часам пад кіраўніцтвам вядучага пачалі ўдзельнічаць у арганізаваных конкурсах.

Першы конкурс уяўляў кіданне імправізаваных снежкаў у вядро: які супернік больш закіне, той і выйграў. Пераможцам прапанавалася ўзяць са стала аладкі.

Наступны конкурс – скачкі ў мяшках па траекторыі, адзначанай бутэлькамі. Дадатковую складанасць надаваў момант, што чапляць пластыкавую тару было нельга. У конкурсе зноў было два ўдзельнікі, з іх хлопец паказаў асаблівую спрытнасць.

Далей ішоў конкурс па пераварочванні аладак на патэльні без выкарыстання лапаткі, адразу пасля – армрэслінг. Дзяўчаты памерыліся сілай рук з дзяўчатамі, хлопцы – з хлопцамі. Пераможцы, зразумела, накіроўваліся да стала з аладкамі.

Аднак гэта яшчэ ня ўсё: быў арганізаваны конкурс па размалёўванні твараў фарбамі па тэматыцы Масленіцы. Апроч таго, адзін са студэнтаў будаўнічага факультэта выступіў з песняй пад гітару, дадаўшы ў абставіны меладычную нотку.

Тым часам у камандаў скончыўся адведзены час, і яны ўжо былі гатовыя падаваць прыгатаваныя наліснікі. Журы, у сваю чаргу, у складзе выхавальніка інтэрната № 15 Людмілы Кобысь, асістэнта кафедры «Геатэхніка і будаўнічая механіка» Лявонція Мядзведзева, старшыні студэнцкага савета ФЭБ Вольгі Барысенка, таксама было гатовае ацэньваць іх смак, а таксама агульную колькасць.

Першымі прадэманстравалі сваю страву студэнты факультэта энергетычнага будаўніцтва – наліснікі з тварагом. Пасля пахваліліся сваімі ўменнямі навучэнцы будаўнічага факультэта (наліснікі са згушчонкай) і факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (наліснікі з клубнічным варэннем).

Пасля дэгустацыі ўсіх пададзеных бліночкаў журы сышлося на тым, што перамагло сяброўства. Па сканчэнню мерапрыемства ўсім прысутным былі раздадзены згатаваныя смачнасці і гарбата.

Напаследак адзначым, што ў той жа дзень актыў інтэрната віншаваў дзяўчат з Днём жанчын. На ўваходзе ў будынак была арганізавана раздача шакаладак, а таксама паштовак, вядома, не без удзелу прафсаюза студэнтаў БНТУ.

Автор материала: Л. Ю. Медведев, ассистент
кафедры «Геотехника и строительная механика»
Фото: А. А. Непочатова, Е. А. Хотько, студенты СФ

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
22 верасня 2026 18:54
Делегация посольства Мьянмы посетила БНТУ
Посол выразил заинтересованность в академическом обмене с БНТУ и намерен вскоре вновь посетить университет.
22 верасня 2026 12:47
Представители БНТУ приняли участие в финале Чемпионата высоких технологий – 2026 в Великом Новгороде
Проректор по научной работе Ксения Якушенко и декан автотракторного факультета Сергей Скирковский представили опыт университета в рамках деловой программы.