Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт – лідэр тэхнічнай адукацыі і адна са старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Універсітэт заснаваны 10 снежня 1920 года і ў 2020 годзе адзначыў сваё 100-годдзе.
На сённяшні дзень БНТУ з'яўляецца шматнацыянальным і шматкультурным універсітэтам, у якім навучаецца больш за 3000 замежных студэнтаў. Ва ўніверсітэце рэалізуецца шматгранная міжнародная дзейнасць, мэтай якой з'яўляецца інтэрнацыяналізацыя ўніверсітэта праз правядзенне навуковых і адукацыйных праектаў і праграм, удзел у міжнародных універсітэцкіх сетках, арганізацыю мабільнасці супрацоўнікаў і студэнтаў, развіццё міжнародных адукацыйных праграм для замежных студэнтаў, правядзенне міжнародных канферэнцый і семінараў.
За больш чым 100-гадовую гісторыю ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў:
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць паступаць ва ўніверсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі:
Замежным грамадзянам даецца магчымасць пражывання ў камфартабельным інтэрнаце ўніверсітэта.