Цэнтр мовы і культуры "Беларусь"

Дырэктар Цэнтра:  Тазабекава Яркін Тлепбаеўна
Адрас: 010008 г. Астана, вул. Сатпаева, 2,
вучэбна-адміністрацыйны корпус, каб. 242
Тэлефоны: маб.: +7 (707) 555-98-87;
раб.+7(7172)70-95-00; вн. 31291.
E-mail: kb.center@yandex.ru

У Еўразійскім нацыянальным універсітэце ім. Л.М. Гумілёва (г.Астана, Рэспубліка Казахстан) функцыянуе Казахстанска-Беларускі цэнтр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва . У структуру дадзенага Цэнтра ўваходзіць Цэнтр мовы і культуры "Беларусь" .

Мэта дзейнасці Цэнтра - удзел і арганізацыя мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.

Задачы Цэнтра:

  • садзейнічанне навучальным установам, навуковым арганізацыям, інавацыйным і прамысловым прадпрыемствам, якія ўваходзяць у Кансорцыум, у пашырэнні дзелавых, навуковых сувязей і кантактаў у галіне навуковых даследаванняў і адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан;
  • фарміраванне эфектыўнага механізма ўзаемадзеяння паміж Беларускім і Казахстанскім бакамі пры рэалізацыі сумесных навуковых праектаў і прасоўванні сучасных тэхналогій і тавараў на рынкі;
  • умацаванне культурных сувязей для папулярызацыі беларускай культуры і мовы;
  • арганізацыя конкурсаў, семінараў, вебінараў, "круглых сталоў" у галіне культуры і навукі дзвюх краін;
  • садзейнічанне ўмацаванню ўзаемаразумення і дружбы паміж беларускімі і казахскімі студэнтамі праз культурныя мерапрыемствы;
  • садзейнічанне студэнтам з Беларусі ў адаптацыі да ўмоў навучання і пражывання ў Рэспубліцы Казахстан.

Рэспубліка Казахстан у 2020 годзе адзначыла 175-годдзе Абая Кунанбаева - вялікага казахскага паэта, кампазітара, асветніка, мысляра, грамадскага дзеяча, заснавальніка казахскай пісьмовай літаратуры. Рэктар БНТУ Сяргей Васільевіч Харытончык павіншаваў нашых казахскіх сяброў і падтрымаў «Абай-чэлендж» Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва паводле прачытання твораў Абая.