Курсы рускай мовы

Кафедра беларускай і рускай моў БНТУ прапануе заняткі па рускай мове для замежных грамадзян, якія жадаюць:

  • вывучыць рускую мову з нуля (узровень А1);
  • палепшыць якасць сваёй рускай мовы (узроўні А2-В1);
  • удасканаліць сваю рускую мову для дзелавых і прафесійных зносін (узроўні В2-С1).

Заняткі праводзяць высокакваліфікаваныя спецыяліст, педагогі і выкладчыкі са шматгадовым стажам работы як у сябе на радзіме, так і за межамі Рэспублікі Беларусь.

Заняткі праходзяць у камфортных умовах з прымяненнем найноўшых тэхнічных сродкаў навучання і дасягненняў у галіне методыкі выкладання замежных моў.

У залежнасці ад пажадання слухачоў можа карэктавацца вучэбная праграма: бытавыя зносіны, дзелавыя зносіны, прафесійны профіль зносін (гуманітраны, медыцынскі, тэхнічны, эканамічны), дзелавая перапіска, турызм і г.д.

Акрамя аўдыторных заняткаў слухачам прапануецца ўдзел у розных культурных, спартыўных, пазнавальных мерапрыемствах, конкурсах, віктарынах; яны змогуць пабываць у маладзёжным студэнцкім асяроддзі, далучыцца да студэнцкага жыцця.

Слухачы курсаў могуць пазнаёміцца ​​з культурнай спадчынай Беларусі і Расіі, з аўдыё- і відэаматэрыяламі, якія дэманструюць усё багацце рускай мовы і рускай культуры.

 

Заняткі праводзяцца з разліку на 8-10 чалавек у групе. Вочная форма навучання. Аплата залежыць ад напаўнення групы:

Кошт навучання ў месяц складае:

  • 40 гадзін/месяц - 450 долараў ЗША
  • 60 гадзін/месяц - 600 долараў ЗША
  • 80 гадзін/месяц - 800 долараў ЗША

Калі ў Вас узніклі дадатковыя пытанні, пішыце на электронны адрас po-fms@bntu.by або тэлефануйце па тэл.: +375 (17) 293 96 12

Кантакты:

Факультэт міжнароднага супрацоўніцтва

Рэспубліка Беларусь, 220013, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 67, каб.135

Тэл: +375 (17) 293 96 12

E-mail: po-fms@bntu.by