Філіял БНТУ "Навукова-даследчы політэхнічны інстытут" (НДПІ) з'яўляецца буйнейшым навукова-даследчым падраздзяленнем у сістэме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
НДПІ ажыццяўляе арганізацыю, каардынацыю і выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных і інавацыйных работ (НДДКТР) па актуальных праблемах навукі, тэхнікі і вытворчасці ў БНТУ.
Структура:
30 навукова-даследчых цэнтраў і лабараторый;
5 органаў па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг і сістэм менеджменту;
8 акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый;
1 акрэдытаваная калібравальная лабараторыя;
18 студэнцкіх навукова-даследчых падраздзяленняў (лабараторый, бюро, цэнтраў).
Органы па сертыфікацыі, выпрабавальныя і калібравальная лабараторыі акрэдытаваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і атэставаны на правядзенне ацэнкі адпаведнасці па 57 відах эканамічнай дзейнасці і выпрабаванняў 358 аб'ектаў, сярод якіх будаўнічыя, дарожна-будаўнічыя і гідраізаляцыйныя. і інш.
Навукова-даследчыя работы ў НДПІ выконваюцца больш як па 20 навуковых напрамках.