Жадаеш стаць архітэктарам? Жадаеш стаць дызайнерам?
Школа юных архітэктараў і дызайнераў - гэта практычныя курсы для навучэнцаў, якія жадаюць пашырыць свой кругагляд, зразумець асновы архітэктуры і дызайну.
Задача школы юных архітэктараў і дызайнераў - развіццё натуральных творчых здольнасцяў дзіцяці, яго асацыятыўнага, прасторавага і праектнага мыслення.
Праграма навучання ў Школе юных архітэктараў і дызайнераў накіравана на падрыхтоўку патэнцыйных абітурыентаў, арыентаваных на атрыманне архітэктурнай адукацыі, творчае развіццё асобы школьнікаў, далучэнне іх да нацыянальнай культуры.
У школу прымаюцца навучэнцы 6-10 класаў
Заняткі ў школе праводзяць высокакваліфікаваныя выкладчыкі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу БНТУ.
Пасля паспяховага асваення вучэбнай праграмы навучэнцам школы выдаецца пасведчанне аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па падставах, устаноўленых Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Альбом выпускнікоў шостага выпуску школы
Альбом выпускнікоў сёмага выпуску школы
Заняткі адзін раз у тыдзень (4 акадэмічныя гадзіны).
Навучанне платнае.
Прыём заяў з 26 снежня 2022 г. па 3 студзеня 2023 г.
Пачатак заняткаў з 9 студзеня 2023 г. па 31 траўня 2023 г.
Дадатковую інфармацыю аб школе і кошце навучання вы можаце знайсці па ніжэйпрыведзеных тэлефонах або адрасе:
Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус №3 (БНТУ), каб. 211
Тэл. +375 17 293-91-60
E-mail: iifomobntu@bntu.by