Праца над тэмай пачалася ў 2021 годзе.
У выніку навукова-даследчай работы перад калектывам кафедры ставіцца задача распрацоўкі канцэпцыі інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, мадэлі дыстанцыйнага навучання па прадметах прыродазнаўчай і творчай накіраванасці.
Выкладчыкамі кафедры распрацоўваюцца адукацыйныя праграмы дыстанцыйнага навучання для падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў. Распрацоўваюцца і апрабуюцца індывідуальныя заданні для слухачоў ІІФНіМА, якія аб'ядноўваюць навучальны матэрыял па дысцыплінах сярэдняй і вышэйшай школы ў цэласную сістэму, якая забяспечвае пераемнасць зместу, метадаў і форм навучання; адаптаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс у сферы даўніверсітэцкай падрыхтоўкі розныя формы работы па развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў (правядзенне прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, дыспутаў, творчых справаздач); укаранёны наступныя педагагічныя тэхналогіі: тэхналогія праектаў, камп'ютарныя тэхналогіі, тэхналогіі праблемнага навучання, асобасна-арыентаваныя тэхналогіі, гульнявыя тэхналогіі навучання.
У рамках вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці работнікамі кафедры складзены заданні дыягнастычнага тэсціравання навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і маніторынгу ведаў студэнтаў 1-2; арганізавана сістэма факультатыўных заняткаў, якая максімальна набліжае школьную арганізацыю вучэбнай дзейнасці да ВНУ. Формы навучання, дзейнасць выкладчыка, пабудова навучальнага матэрыялу на занятках на працягу навучальнага года выстраены з улікам пераемнага ўскладнення. Таксама выкладчыкамі распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс курс адаптацыйных заняткаў са студэнтамі 1 курса па фізіцы, матэматыцы, хіміі і чарчэнні. Мэта заняткаў - дапамога студэнтам у адаптацыі да працэсу навучання ў ВНУ і сістэматызацыі школьных ведаў па асноўных прадметах.
Вынікі даследаванняў заслухоўваюцца і абмяркоўваюцца на міжнародных НПК, у тым ліку на міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі БНТУ "Навука - адукацыі, вытворчасці, эканоміцы", міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі "Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы Школа-ВНУ", а таксама у практыцы дзейнасці Рэспубліканскага навукова-метадалагічнага семінара: "Педагагічныя інавацыі ў выкладанні блока прыродазнаўчых дысцыплін", у практыцы адукацыйнага працэсу ў дзяржаўных агульнаадукацыйных установах РБ.