Незалежнае прадметнае тэсціраванне школьнікаў 5 – 10 класаў

Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў незалежным прадметным тэсціраванні школьнікаў 5-10 класаў па матэматыцы, фізіцы, рускай, беларускай і англійскай мовах.

Вынікі незалежнай дыягностыкі прадметных уменняў дапамогуць:

навучэнцам

  • вызначыць, наколькі добра імі засвоены навучальны матэрыял;
  • даведацца, якія тэмы трэба паўтарыць і замацаваць, каб атрымаць больш высокі бал па прадмеце;
  • патрэніравацца ва ўжыванні прадметных ведаў і ўменняў;
  • папрактыкавацца ў запаўненні спецыяльнага бланка тэсціравання;

настаўніку-прадметніку

  • атрымаць альтэрнатыўную ацэнку ступені сфарміраванасці прадметных уменняў групы навучэнцаў (класа, паралелі);
  • суаднесці розныя пункты гледжання на якасць прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў;
  • выявіць найболей істотныя і ўтоеныя прабелы ў прадметных уменнях навучэнцаў;
  • супаставіць вынікі вывучэння прадмета з адпаведнымі паказчыкамі сярэдняй узроставай групы, устанавіць рэйтынгавую пазіцыю вучня, школы;
  • адсачыць дынаміку вынікаў прадметнай падрыхтоўкі асобнага навучэнца, групы навучэнцаў (класа, паралелі).

бацькам

  • атрымаць рэальную ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі па прадмеце навучэнца;
  • суаднесці розныя пункты гледжання на якасць прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў;
  • прадаставіць вучню магчымасць патрэніравацца ва прымяненні ведаў і ўменняў па прадмеце;
  • вызначыць, на вывучэнне якіх тэм трэба звярнуць асаблівую ўвагу;
  • супаставіць вынікі вывучэння прадмета навучэнцам з адпаведнымі паказчыкамі сярэдняй узроставай групы, устанавіць персанальную рэйтынгавую пазіцыю вучня сярод тых, хто прыняў удзел у тэсціраванні.

Таксама прапануем правядзенне індывідуальна-групавой экспрэс-дыягностыкі прадметных уменняў навучэнцаў на базе БНТУ, якая прадугледжвае:

- дыягностыку асноўных прадметных уменняў па вучэбным прадмеце з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы ў канкрэтны перыяд часу (на аснове тэставай методыкі індывідуальна або ў групе з 12 чалавек);

- камп'ютарную апрацоўку і аналіз атрыманых вынікаў;

- незалежную прафесійную ацэнку якасці прадметнай падрыхтоўкі і вызначэнне асноўных недахопаў, цяжкасцей у засваенні навучэнцамі вучэбнай інфармацыі ў сістэме масавага навучання;

- індывідуальную кансультацыю спецыяліста па пабудове аптымальнай траекторыі карэкцыі адукацыйных вынікаў навучэнца.

Кошт індывідуальна-групавой экспрэс-дыягностыкі прадметных уменняў навучэнцаў па адным прадмеце складае 6 беларускіх рублёў.

Даведацца больш падрабязна

Дэма-версія дыягнастычных матэрыялаў

Запрашаем да супрацоўніцтва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Адрас:  Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус № 3

Тэлефон: ( +37517) 254 73 32

Адрас электроннай пошты : iifoimo_om@bntu.by

Кіраўніцтва
220013 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус №3
Час працы
пн-чт 8:15–17:30 пт 8:15-16:15
Кіраўніцтва
Кантакты
Гарачая лінія
272 39 25 Подготовительные курсы 255 76 71
Па пытаннях атрымання даведак
249 70 95
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць