Выкладчыкі кафедры на высокім узроўні ажыццяўляюць падрыхтоўку слухачоў да цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў па фізіцы, матэматыцы, рускай мове, беларускай мове, англійскай мове, малюнку, жывапісе, чарчэнні, кампазіцыі на:
Вучэбна-выхаваўчы працэс на падрыхтоўчых курсах ажыццяўляецца па вучэбных планах і працоўных праграмах, распрацаваных педагагічным калектывам кафедраў БНТУ і зацверджаны Саветам ІІФН і МА. Выкладчыкамі кафедры "Натуральнанавуковыя і творчыя дысцыпліны" праводзяцца заняткі ў форме аглядных лекцый, практычных заняткаў, кантрольных работ, залікаў, тэстаў, кансультацый.
Для забеспячэння якасці навучальнага працэсу на падрыхтоўчых курсах выкладчыкі кафедры праводзяць семінары для настаўнікаў устаноў адукацыі, на базе якіх працуюць падрыхтоўчыя курсы (выязныя), кансультацыі, чытаюць аглядныя лекцыі для настаўнікаў і слухачоў, складаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі, кантрольныя заданні і іншыя метадычныя матэрыялы.
Тэлефоны : 8 (017) 293 91 60