Гісторыя кафедры

Станаўленне кафедры адносіцца да 1920 года, калі ў Беларусі была адкрыта спецыяльнасць "Станкі, інструменты і механічная апрацоўка металаў".

У 1933 годзе была створана аб'яднаная кафедра "Станкі, інструменты і халодная апрацоўка металаў". Яе ўзначаліў прафесар МВТУ (г. Масква) А.С. Сакаў.

З 1936 года гэтая кафедра была падзелена на дзве кафедры: "Тэхналогія машынабудавання" і "Металарэжучыя станкі і інструменты". Прафесар А.С. Сакаў узначаліў кафедру "Тэхналогія машынабудавання".

З 1937 па 1941 год заг. кафедрай "Тэхналогія машынабудавання" быў праф., к.т.н. В.М. Фёдараў акадэмік АН БССР з 1946 года. З 1945 па 1946 год працавала аб'яднаная кафедра "Тэхналогія машынабудавання, станкі і інструменты", якую ўзначальваў прафесар В.М. Фёдараў. З 1947 года кафедру "Тэхналогія машынабудавання" ўзначаліў к.т.н., дацэнт Н. Ф. Саўкін, у далейшым прарэктар інстытута па вучэбнай рабоце.

Вялікі ўклад у развіццё кафедры ў пасляваенныя гады ўнеслі яе загадчыкі Г.М.Якаўлеў (1951-1976 гг.), І.Л.Аляшкевіч (1976-1977гг.), В.У.Бабук (1977-1985гг.), акадэмік АН БССР В.М.Чачын (1985-1992 гг.), І.П.Філонаў (1992-2005), а таксама буйныя вучоныя і работнікі прамысловасці, якія працавалі на ёй у розныя гады: Г.К.Гаранскі, А.У. Раман, М.Ю.Кане, С.С.Касцюковіч, В.М.Чабатароў, А.У.Шастунін, К.П.Забродзін, П.А.Гарэзка, А.С.Шамшур, Н.П.Гайдукевіч і інш

З 2005 года кафедру "Тэхналогія машынабудавання" ўзначальвае член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Шэлег В.К.

ЗАВЯДУЮЧЫЯ КАФЕДРОЙ

Якаўлеў Георгій Міхайлавіч (1909-1983)

Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Загадчык кафедры "Тэхналогія машынабудавання" ў 1951-1976 гадах.

Аляшкевіч Іван Лазарэвіч (1918-1977)

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

І. а. загадчык кафедры "Тэхналогія машынабудавання" ў 1976-1977 гадах.

Бабук Валянцін Уладзіміравіч (1929-1985)

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Загадчык кафедры "Тэхналогія машынабудавання" у 1977-1985 гадах.

Чачын Віктар Мікалаевіч (25.01.1930 – 6.06.1994)

Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. У 1983 годзе яму прысвоена званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР". З 1983 па 1994 гады В.М. Чачын быў рэктарам Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1985 па 1992 гады кіраваў кафедрай "Тэхналогія машынабудавання". Пад яго кіраўніцтвам абараняліся дваццаць кандыдатаў навук і тры дактары навук. В.М. Чачын - аўтар 5 манаграфій, больш за 150 навуковых артыкулаў і многіх вынаходак.

Філонаў Ігар Паўлавіч

Доктар тэхнічных навук, прафесар. Працуе ў БНТУ з 1960 года. З 1992 па 2005 год узначальваў кафедру «Тэхналогія машынабудавання. З 1993 года - прарэктар па вучэбнай рабоце. З 2000 па 2004г.г. - першы прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Філонаў І.П. з'яўляецца старшынёй рады па абароне доктарскіх дысертацый па трох спецыяльнасцях. Пад яго кіраўніцтвам абаронена пяць доктарскіх і дванаццаць кандыдацкіх дысертацый. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2000 года Філонаву І.П. прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь". Спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання, механічнай апрацоўкі і аўтаматычнага кіравання тэхналагічным абсталяваннем.

Шэлег Валерый Канстанцінавіч

Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі БССР, Савета Міністраў СССР і Нацыянальнай акадэміі навук у галіне навукі і тэхнікі. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі НАН Беларусі, ДКНТ Рэспублікі Беларусь, МНС Рэспублікі Беларусь, ВАК Рэспублікі Беларусь, Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь. З 2005 года - загадчык кафедры "Тэхналогія машынабудавання". Шэлег В.К. - вядомы вучоны ў галіне тэорыі і практыкі парашковай металургіі, зваркі і ахоўных пакрыццяў, тэхналогіі машынабудавання. Шэлег В.К. - Старшыня экспертнай Рады ВАК, старшыня экспертнай Рады ДКНТ, старшыня экспертнай Рады Міністэрствы адукацыі, чалец шэрагу рэдкалегіі часопісаў і зборнікаў навуковых прац. Падрыхтаваў 3 дактары і 9 кандыдатаў тэхнічных навук, апублікаваў у суаўтарстве больш за 600 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, больш за 240 аўтарскіх пасведчанняў.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 24/2, вучэбны корпус 6
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013 г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 24/2, вучэбны корпус 6, a.306
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
362-41-01
Па пытаннях атрымання даведак
362-41-01
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
362-41-01
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць