Кафедра : Геадэзія і аэракасмічныя геатэхналогіі

У адпаведнасці са зместам навуковай, вучэбна-метадычнай работы кафедры, а таксама зместам падрыхтоўкі інжынераў і магістраў кафедра рашэннем Вучонага Савета БНТУ ад 25 лістапада 2016 года кафедра "Інжынерная геадэзія" перайменавана ў кафедру "Геадэзія і аэракасмічныя геатэхналогіі".

Кафедра "Інжынерная геадэзія" створана ў 1945 годзе па рашэнню Савета Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ). З моманту яе стварэння і да 1969 года яе ўзначальваў М.В. Дарашэвіч, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, прафесар, рэктар БПІ, Міністр вышэйшай адукацыі БССР. На кафедры працаваў акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар У.У. Папоў. З 1969 па 1975 год кафедрай кіраваў доктар тэхнічных навук, прафесар Р.М. Рондэль. З 1975 па 1976 год абавязкі загадчыка кафедры выконваў дацэнт В.М. Рабцаў. З 1977 па 2007 год кафедру ўзначальвала прафесар М.С. Несцяронак. З 2007 па чэрвень 2009 года абавязкі загадчыка кафедры выконваў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт У.І. Міхайлаў. З 2009 па 2019 гады кафедрай кіраваў правадзейны член РАВН, правадзейны член БДА, доктар тэхнічных навук, прафесар В.П. Падшывалаў.

З ліпеня 2019 года кафедру ўзначальвае дацэнт, кандыдат тэхнічных навук Рак Ірына Яўгенаўна.

З 1986 года супрацоўнікі кафедры А.А. Астроўскі, А.І. Дамброўскі, А.І. Кірычок, В.Г. Мархвіда, С.І. Маціек, У.І. Міхайлаў, П.У. Нікольскі, А.С. Пазняк, Н.І. Сарайкін, П.М. Ляўданскі, Рак І. Я. абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Цяпер на кафедры працуюць 17 выкладчыкаў, з іх адзін - доктар тэхнічных навук, прафесар; 3 - з вучонымі ступенямі кандыдатаў навук і вучонымі званнямі дацэнта.

У 2010 годзе зроблены першы набор, у 2015 – першы выпуск па спецыяльнасці 1-56 02 01 «Геадэзія». Кафедра з'яўляецца выпускаючай па гэтай спецыяльнасці.

Вучэбна-метадычная работа кафедры арыентавана на вывучэнне студэнтамі як традыцыйных метадаў геадэзічных работ, так і інавацыйных тэхналогій, якія прымяняюцца ў геадэзічным забеспячэнні ўстойлівага развіцця розных галін гаспадарчай дзейнасці краіны. Студэнты-геадэзісты асвойваюць метады вырашэння геадэзічных задач з выкарыстаннем метадаў спадарожнікавага пазіцыянавання і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, высокааўтаматызаваных прыбораў для вымярэнняў, камп'ютарных метадаў апрацоўкі і прадстаўлення картографа-геадэзічных баз даных. Для гэтай мэты ў лабараторыях кафедры выкарыстоўваюцца прафесійныя праграмныя прадукты, якія прымяняюцца на вытворчасці.

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:

- Інжынерная геадэзія
- Вышэйшая геадэзія
- Тэорыя матэматычнай апрацоўкі геадэзічнай інфармацыі
- Прыкладная фотаграметрыя
- Асновы геадынамікі
- Гравіметрыя
- Тапаграфічнае чарчэнне і камп'ютэрная графіка
- Асновы зямельных адносін і зямельнага права
- Геадэзічнае прыборазнаўства
- Інжынерна-геадэзічнае забеспячэнне аўтаматызаваных
інжынерна -сістэмы -геадэзічных пабудоў
- Геадэзічная астраномія
- Інфарматыка
- Геаінфармацыйныя сістэмы ў геадэзіі

Штогод праходзяць навучальную геадэзічную практыку студэнты першага (ФТК, СФ, ФЭС спецыяльнасць ТГВ, ФДЭ) і другога (ФЭС, АТФ) курсаў у колькасці больш за 900 чалавек.

 

На тэрыторыі Беларусі з 31 пункта Дугі Струвэ захавалася толькі 19 пунктаў. Гэтыя пункты ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і ахоўваюцца дзяржавай. Інтэрв'ю газеце Культура Мкртычана Уладзіміра Вагановіча, дацэнта кафедры «Геадэзія і аэракасмічныя геатэхналогіі» – аднаго з ініцыятараў пошукаў пунктаў і іх аднаўлення, аўтара кніг пра Дугу Струва і беларускага геадэзіста – Ходзьку І.І.:

Аб'ект incognito са спісу ЮНЕСКА

Неабсяжная спадчына ЮНЕСКА. Трэвэл шоў 7 цудаў.

Супрацоўнікі:
Рак Ірына Яўгенаўна
кандыдат тэхнічных навук, дацент
Будо Андрэй Юр’евiч
магістр тэхнічных навук
Вырвiнская Аксана Вiктараўна
магістр тэхнічных навук
Кабацкi Аляксандр Вiктаравiч
магістр тэхнічных навук
Кашура Валянціна Мікалаеўна
магістр тэхнічных навук
Мыслiўчык Кацярына Юр’еўна
магістр тэхнічных навук
Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220114, г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 25/3, навучальны корпус 20
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220114 г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 25/1, навучальны корпус 16, каб. 510
Час працы
Пн.-Чт. 8:15 – 17:30, Пт. 8:15 – 16:15 Обед 13:00-14:00
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 (17) 317-98-84
Па пытаннях атрымання даведак
+375 (17) 317-98-84
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 (17) 320-96-98
Усе кантакты
Корпус на карце
2 ліпеня 2026 15:04
Поступай правильно: факультет транспортных коммуникаций
Продолжаем знакомиться с факультетами Белорусского национального технического университета.
26 чэрвеня 2026 8:00
Девушки в инженерной профессии: Виктория Беспоясько
Виктория Беспоясько выбрала геодезию – специальность, где до сих пор бытует мнение, что женщинам в ней не место. Но девушка уверена, что главное не стереотипы, а желание развиваться.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by