Навукова-даследчая праца
Навукова даследчая работа прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ажыццяўляецца ў рамках дзяржбюджэтнай НДР "Удасканаленне электратэхнічных сістэм прамысловых механізмаў і транспартных сродкаў" (ДБ №16-273), у якой удзельнічаюць усе выкладчыкі кафедры.
Па выніках выканання ГБ НДР:
- распрацаваны метады даследавання і сродкі, якія дазваляюць павысіць тэхніка-эканамічныя паказчыкі электратэхнічных сістэм;
- атрыманы статычныя і дынамічныя характарыстыкі электратэхнічных сістэм прамысловых механізмаў і транспартных сродкаў;
- вызначаны алгарытмы кіравання электратэхнічнымі сістэмамі, якія дазваляюць павысіць тэхніка-эканамічныя паказчыкі прамысловых механізмаў і транспартных сродкаў.
На кафедры ў рамках ВНК выконваецца ДБ №19-34 ДПНД па заданні 1.3.13 «Інфарматыка, космас і бяспека». Кіраўніком ВНК "Кіраванне ў мехатронных сістэмах" з'яўляецца кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Апейка А.Ф.
Па выніках выканання ДПНД:
- вызначаны выразы і распрацавана праграмнае забеспячэнне для разліку супраціву ротара асінхроннага электрарухавіка ў сістэме вектарнага кіравання;
- для сістэмы цягавага электрапрывада трактара прапанаваны алгарытм уліку моманту інэрцыі пры змене працоўнага органа;
- для сістэмы вектарнага кіравання хуткасцю сінхроннага электрарухавіка з пастаяннымі магнітамі распрацавана мадэль дынамічных рэжымаў пры паслабленні поля.
На кафедры актыўна праводзіцца навукова-даследчая работа студэнтаў.
Навукова-даследчая работа студэнтаў з'яўляецца састаўной часткай адукацыйнага працэсу і падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці 1-53 01 05 "Аўтаматызаваныя электрапрывады", здольных самастойна вырашаць прафесійныя, навуковыя і тэхнічныя задачы.
Навуковая дзейнасць садзейнічае фарміраванню гатоўнасці будучых спецыялістаў да творчай рэалізацыі атрыманых ва ўніверсітэце комплексных ведаў, што дапамагае авалодаць метадалогіяй навуковага пошуку, набыць даследчы вопыт.
З мэтай прыцягнення студэнтаў да навуковых даследаванняў штогод на студэнцкую канферэнцыю прадстаўляюцца навуковыя даклады, праводзяцца конкурсы і выставы навуковых работ студэнтаў, шэраг работ адпраўляюцца на рэспубліканскія конкурсы навукова-даследчых работ студэнтаў.
Асноўная мэта арганізацыі і развіцця навукова-даследчай работы сярод студэнтаў кафедры заключаецца ў павышэнні ўзроўню навуковай падрыхтоўкі спецыялістаў і выяўленні таленавітай моладзі для наступнага навучання ў магістратуры, аспірантуры і папаўненні навуковых кадраў кафедры.