Спецыяльнасці ФЭБ
Фільтр спецыяльнасцей
Па форме аплаты
Па форме навучання
Па тэрміне навучання
Водныя транспартныя сродкі
Суднабудаванне і тэхнічная эксплуатацыя воднага транспарту : 6-05-0715-06 поўнае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

У дзённай форме атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў для работы ў канструктарскіх, тэхналагічных і вытворчых аддзелах суднабудаўнічых і суднарамонтных заводаў, а таксама ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі воднага транспарту і воднатранспартных збудаванняў, у сюрвеерскіх бюро, інспекцыях Рэгістра і маламерных судоў.

У рэспубліцы адчуваецца востры дэфіцыт у інжынерах па названай спецыяльнасці, і ў сувязі з развіццём воднага турызму і прыняццем Праграмы развіцця ўнутранага рачнога і марскога транспарту на 2016-2020 гады патрэбнасць у спецыялістах у галіне караблебудавання і эксплуатацыі ўнутранага воднага транспарту будзе ўзрастаць.

Падрыхтоўка інжынераў па названай спецыяльнасці ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з галаўной ВНУ па караблебудаванні ў краінах СНД - Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным марскім тэхнічным універсітэтам па ўзгодненых з ім вучэбных планах і праграмах. Нараўне з профільнымі прадпрыемствамі інжынеры спецыяльнасці карыстаюцца вялікім попытам на прадпрыемствах машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва, аўтатрактарабудавання.

Кваліфікацыя: Інжынер
20 Бюджэт дзеннае
223Бюджэт дзеннае
20 Бюджэт дзеннае
168Бюджэт дзеннае
Поўнае
Тэрмін навучання:
4 года (дзеннае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Физика

Інжынерная эканоміка
Камунальная і водная гаспадарка : 6-05-0718-01 поўнае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

На дзённай форме атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-эканамістаў, якія спецыялізуюцца ў галінах, звязаных функцыянаваннем прадпрыемстваў камунальнай і воднай гаспадаркі, у тым ліку праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі.

Студэнты прыцягваюцца да навукова-даследчай працы, удзельнічаюць у міжнародных праграмах і мерапрыемствах.

Выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю інжынер-эканаміст і працуюць у жыллёва-камунальных службах, на прадпрыемствах водазабеспячэння і водаадвядзення, цепла- і газазабеспячэння, воднай гаспадаркі ў інжынерна-эканамічных пасадах у планава-фінансавых службах, ва ўпраўленнях матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, у службах маніторынгу і аховы навакольнага асяроддзя, у навукова-даследчых арганізацыях, у камерцыйных прадпрыемствах.

Выпускнікі маюць магчымасць прадаўжэння адукацыі на кафедры ў магістратуры па спецыяльнасці "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці", у тым ліку з навучаннем за мяжой у рамках міжнародных праграм па студэнцкіх абменах.

Кваліфікацыя: Інжынер. Эканаміст
10 Бюджэт дзеннае
10 Платнае дзеннае
193Бюджэт дзеннае
225Платнае дзеннае
10 Бюджэт дзеннае
10 Платнае дзеннае
266Бюджэт дзеннае
187Платнае дзеннае
Поўнае
Тэрмін навучання:
4 года (дзеннае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Иностранный язык

Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў
Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна : 7-07-0732-02 поўнае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

Ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-будаўнікоў для вытворча-тэхналагічнай, праектна-канструктарскай і даследчай дзейнасці па стварэнні і эксплуатацыі сістэм цеплагазазабеспячэнне гарадоў, населеных пунктаў, прамысловых і камунальных прадпрыемстваў, аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, сістэм ацяплення і вентыляцыі жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў.

Для гэтай спецыяльнасці характэрна прыродаахоўная (у частцы захавання чысціні атмасфернага паветра) і рэсурсазберагальная накіраванасць навучання, якая дае магчымасць паспяхова выкарыстоўваць яе выпускнікоў для стварэння эфектыўных тэхналогій і абсталявання экалагічна чыстых працэсаў цеплазабеспячэння ў рэспубліканскай сістэме маніторынгу стану навакольнага асяроддзя.

Кваліфікацыя: Інжынер-будаўнік
60 Бюджэт дзеннае
10 Бюджэт завочнае
10 Платнае завочнае
288Бюджэт дзеннае
164
134Платнае завочнае
39 Бюджэт дзеннае
15 Бюджэт завочнае
10 Платнае завочнае
20 Платнае завочнае (скарочанае)
239Бюджэт дзеннае
134Бюджэт завочнае
182Платнае завочнае
Платнае завочнае (скарочанае)
Поўнае
Тэрмін навучання:
5 лет (дзеннае)
6 лет (завочнае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Физика

Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў
Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў : 7-07-0732-02 поўнае скарочанае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

Ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-будаўнікоў, якія спецыялізуюцца ў галінах праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення населеных пунктаў, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці таксама працуюць у навукова-даследчых, прыродаахоўных арганізацыях, органах дзяржаўнага кіравання і камерцыйных прадпрыемствах.

Адукацыйны працэс накіраваны на атрыманне глыбокіх ведаў па праектаванні, будаўніцтве, рэканструкцыі і эксплуатацыі сучасных сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, у тым ліку збудаванняў водападрыхтоўкі і ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод. Выкладанне спецыяльных дысцыплін праводзіцца з улікам сучасных навуковых і інжынерных дасягненняў у названай галіне, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, энерга- і рэсурсазберажэння. Тэарэтычная падрыхтоўка спалучаецца з вытворчай практыкай. Праходжанне практыкі арганізавана на вядучых прадпрыемствах галіны, у праектных і будаўнічых арганізацыях, на прадпрыемствах па эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, у навукова-даследчых арганізацыях.

Кваліфікацыя: Інжынер-будаўнік
40 Бюджэт дзеннае
- Бюджэт завочнае
- Платнае завочнае
20 Бюджэт завочнае (скарочанае)
- Платнае завочнае (скарочанае)
257Бюджэт дзеннае
Платнае завочнае
163Бюджэт завочнае (скарочанае)
Платнае завочнае (скарочанае)
40 Бюджэт дзеннае
15 Бюджэт завочнае
5 Платнае завочнае
15 Бюджэт завочнае (скарочанае)
5 Платнае завочнае (скарочанае)
180Бюджэт дзеннае
150Бюджэт завочнае
204Платнае завочнае
193Бюджэт завочнае (скарочанае)
163Платнае завочнае (скарочанае)
Поўнае
Тэрмін навучання:
5 лет (дзеннае)
5 лет (завочнае)
скарочанае
Срок обучения:
4 года (завочнае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Физика

Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў
Гідратэхнічнае будаўніцтва : 7-07-0732-01 поўнае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

У дзённай форме атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-будаўнікоў для будаўніча-мантажных і эксплуатацыйных арганізацый водагаспадарчай і энергетычнай галін, для прадпрыемстваў воднага транспарту, для работы ў прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці накіроўваюцца таксама на працу ў навукова-даследчыя і праектна-пошукавыя інстытуты, якія займаюцца даследаваннем і праектаваннем водагаспадарчых і воднатранспартных сістэм, гідратэхнічных і энергетычных збудаванняў. У рэспубліцы існуе вялікая патрэбнасць у інжынерах воднай гаспадаркі, як цяпер, так і на перспектыву, з прычыны чаго ўсе выпускнікі гэтай спецыяльнасці забяспечваюцца работай. Маецца багаты вопыт і пастаянна ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па гідратэхніцы для замежных краін.

У працэсе навучання студэнты атрымліваюць глыбокія веды па праектаванні, будаўніцтве, рэканструкцыі і эксплуатацыі сучасных водагаспадарчых сістэм. Выкладанне спецыяльных дысцыплін ажыццяўляецца з улікам сучасных навуковых і інжынерных дасягненняў у названай галіне. Тэарэтычная падрыхтоўка спалучаецца з вытворчай практыкай. Праходжанне практыкі арганізавана на вядучых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Кваліфікацыя: Інжынер-будаўнік
40 Бюджэт дзеннае
239Бюджэт дзеннае
40 Бюджэт дзеннае
142Бюджэт дзеннае
Поўнае
Тэрмін навучання:
5 лет (дзеннае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Физика

Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў
Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў цеплавой і атамнай энергетыкі : 7-07-0732-01 поўнае
Паказаць апісанне прафілізацыі
Схаваць апісанне прафілізацыі

У дзённай форме атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-будаўнікоў для будаўніча-мантажных і эксплуатацыйных арганізацый энергетычнай галіны і прамысловасці. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці будуць накіроўвацца таксама на працу ў навукова-даследчыя і праектна-пошукавыя інстытуты, якія займаюцца даследаваннем і праектаваннем цеплавых і атамных электрастанцый, іншых энергетычных і прамысловых аб'ектаў і сістэм. У рэспубліцы існуе вялікая патрэбнасць у інжынерах гэтай спецыяльнасці, таму што цеплавая энергетыка цяпер складае аснову ўсёй нашай энергетыкі. Асабліва ўзрастае гэта патрэбнасць у перспектыве ў сувязі з узятым у краіне курсам на развіццё атамнай энергетыкі, на шырокае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і мясцовых відаў паліва.

Кваліфікацыя: Інжынер-будаўнік
20 Бюджэт дзеннае
271Бюджэт дзеннае
20 Бюджэт дзеннае
206Бюджэт дзеннае
Поўнае
Тэрмін навучання:
5 лет (дзеннае)
Уступныя выпрабаванні (поўнае): ЦТ или ЦЭ Белорусский/русский язык • ЦТ или ЦЭ Математика • ЦТ или ЦЭ Физика

26 чэрвеня 2026 17:01
В БНТУ прошли переговоры с Донским государственным техническим университетом
По итогам переговоров стороны выразили готовность к дальнейшему углублению партнерских отношений и наметили конкретные шаги по реализации достигнутых договоренностей.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Дэканат
Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 67, навучальны корпус 18, аўд. 109
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
293-96-13
Па пытаннях атрымання даведак
293-96-13
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
292-30-13
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by