Кафедра : Рухавікі ўнутранага згарання

У Рэспубліцы Беларусь ёсць самастойная галіна машынабудавання - рухавікабудаванне, і яно цяпер інтэнсіўна развіваецца. Каля 60 прадпрыемстваў Рэспублікі занята вытворчасцю рухавікоў, камплектуючых вузлоў і дэталей для іх. Значна пашыраецца наменклатура і тыпаж выпусканых рухавікоў. Кафедра вядзе падрыхтоўку спецыялістаў у цесным супрацоўніцтве з Мінскім маторным заводам, Гомельскім заводам пускавых рухавікоў, аўтатрактарнымі прадпрыемствамі Рэспублікі. Кафедра "Рухавікі ўнутранага згарання" была створана ў 1961г. на аўтатрактарным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута для падрыхтоўкі інжынераў-механікаў па спецыяльнасці "Рухавікі ўнутранага згарання". Ініцыятарам стварэння кафедры і першым яе загадчыкам з'яўляўся лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны работнік вышэйшай школы, прафесар Кокін Георгій Міхайлавіч, у мінулым галоўны канструктар Яраслаўскага і Мінскага аўтазаводаў. Георгій Міхайлавіч прымаў удзел у распрацоўцы першага айчыннага дызельнага рухавіка для грузавых аўтамабіляў. На кафедры шмат увагі надаецца абнаўленню метадаў навучання студэнтаў і забеспячэнню практычнага значэння работ, якія выконваюцца студэнтамі, умацаванню матэрыяльнай базы кафедры і развіццю навуковых даследаванняў. Найважнейшыя навуковыя дасягненні кафедры звязаны з развіццём тэорыі і распрацоўкай напрамкаў удасканалення рабочага працэсу і сістэм аўтатрактарных рухавікоў. Гэтыя работы выконваюцца ў рамках Дзяржаўных навуковых праграм і па заказах прадпрыемстваў. За час існавання кафедры падрыхтавана больш за 1700 інжынераў-механікаў па спецыяльнасцях "Рухавікі ўнутранага згарання" і "Тэхнічная эксплуатацыя лятальных апаратаў і рухавікоў", абаронена 2 доктарскія і 13 кандыдацкіх дысертацый, 5 з якіх замежнікамі. Выкладчыкі кафедры праводзяць вялікую работу па падрыхтоўцы вучэбна-метадычнай дакументацыі па спецыяльнасці - апублікавана больш за 700 навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 4 падручнікі, 6 навучальных дапаможнікаў і 7 метадычных комплексаў.

Супрацоўнікі:
Івандзікаў Міхаіл Пятровіч
Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт
Гершань Дмитрий Геннадьевич
Никишев Александр Альбертович
Предко Андрей Владимирович
Павлюкевич Владислав Брониславович
Махров Максим Александрович
Миронович Александр Евгеньевич
Загадчык навучальных лабараторый Рухавікі ўнутранага згарання Аўтатрактарны факультэт
Дэканат : 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус № 8, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус №8, a. 415
Час працы
8:15 – 17:30 (Пн-Чт); 8:15 - 16:15 (Пт); обед 13:00 - 14:00; Сб, Вс - выходной
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
255-75-81 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)
Па пытаннях атрымання даведак
Приемная дневного деканата 342-46-83, заочного деканата 278-22-74
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
255-75-81
Усе кантакты
Корпус на карце
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by