Гісторыя кафедры РУЗ

Кафедра "Рухавікі ўнутранага згарання" была створана ў 1961г. на аўтатрактарным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута для падрыхтоўкі інжынераў-механікаў па спецыяльнасці "Рухавікі ўнутранага згарання". Ініцыятарам стварэння кафедры і першым яе загадчыкам з'яўляўся лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны работнік вышэйшай школы, прафесар Кокін Георгій Міхайлавіч, у мінулым галоўны канструктар Яраслаўскага і Мінскага аўтазаводаў. Георгій Міхайлавіч прымаў удзел у распрацоўцы першага айчыннага дызельнага рухавіка для грузавых аўтамабіляў. Ён узначальваў кафедру з 1961г. па 1977г., ствараючы вучэбна-матэрыяльную базу і фармуючы прафесарска-выкладчыцкі склад.

У 1977г. загадчыкам кафедры выбіраецца к.т.н., дацэнт Жалезка Барыс Яхімавіч, які сумесна з выкладчыкамі і інжынерамі кафедры працягваў удасканальваць навучальны працэс і весці работы па стварэнні вучэбных аўтаматызаваных тармазных стэндаў для выпрабавання рухавікоў.

З 1988г. па 1993г. кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Брэнч Міхаіл Пятровіч, заслужаны работнік транспарту БССР. Яго асноўныя навуковыя інтарэсы звязаны з работамі ў галіне аўтаматызацыі функцыянальных сістэм аўтатрактарных рухавікоў. У гэты перыяд у навучальны працэс укаранёны метады развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі, які базуецца на даследчым падыходзе ў сістэме шматузроўневай адукацыі.

У 1994г. была створана навукова-даследчая лабараторыя сілавых установак, у якой выкладчыкі і студэнты кафедры выконвалі навуковыя даследаванні па ўдасканаленні працоўных працэсаў і сістэм рухавікоў. У 1995г. на кафедры была адкрыта спецыяльнасць "Тэхнічная эксплуатацыя лятальных апаратаў і рухавікоў", па якой вялася падрыхтоўка інжынераў да 2002г.

На кафедры шмат увагі надаецца абнаўленню метадаў навучання студэнтаў і забеспячэнню практычнага значэння работ, якія выконваюцца студэнтамі, умацаванню матэрыяльнай базы кафедры і развіццю навуковых даследаванняў. Найважнейшыя навуковыя дасягненні кафедры звязаны з развіццём тэорыі і распрацоўкай напрамкаў удасканалення рабочага працэсу і сістэм аўтатрактарных рухавікоў. Гэтыя работы выконваюцца ў рамках Дзяржаўных навуковых праграм і па заказах прадпрыемстваў.

За час існавання кафедры падрыхтавана больш за 1700 інжынераў-механікаў па спецыяльнасцях "Рухавікі ўнутранага згарання" і "Тэхнічная эксплуатацыя лятальных апаратаў і рухавікоў", абаронена 2 доктарскія і 13 кандыдацкіх дысертацый, 5 з якіх замежнікамі. Выкладчыкі кафедры праводзяць вялікую работу па падрыхтоўцы вучэбна-метадычнай дакументацыі па спецыяльнасці - апублікавана больш за 700 навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 4 падручнікі, 6 навучальных дапаможнікаў і 7 метадычных комплексаў.

З 1993г. загадчыкам кафедры выбіраецца к.т.н., дацэнт Кухаронак Георгій Міхайлавіч. У 2000г. яму прысвойваецца вучонае званне прафесара, і ў тым жа годзе пасля абароны доктарскай дысертацыі па спецыяльнасці «Цеплавыя рухавікі» – вучоная ступень доктара тэхнічных навук. Ім апублікавана 250 работ, у тым ліку 2 падручнікі, 3 манаграфіі і 27 вынаходстваў і патэнтаў, 7 з якіх укаранёны ў вытворчасць з вялікім эканамічным эфектам. Ён стварыў навуковую школу па распрацоўцы метадаў удасканалення працоўных працэсаў дызельных рухавікоў. Адзначаны нагруднымі знакамі Мінвуза СССР "За выдатныя поспехі ў рабоце" і "Вынаходнік СССР", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011г. нумар 58 узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Кухаронак Г.М. уносіць значны ўклад у стварэнне новай аўтатрактарнай тэхнікі.

Дэканат : 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус № 8, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус №8, a. 415
Час працы
8:15 – 17:30 (Пн-Чт); 8:15 - 16:15 (Пт); обед 13:00 - 14:00; Сб, Вс - выходной
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
255-75-81 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)
Па пытаннях атрымання даведак
Приемная дневного деканата 342-46-83, заочного деканата 278-22-74
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
255-75-81
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць