|
Белагорцаў Руслан Ігаравіч (1945–2005)
Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ім. В.А. Караля. Скончыў БПІ ў 1969 г. Працаваў нам. дырэктара па навуковай рабоце БелНДІгіпрасельбуда, з 1989 г. – нам. Старшыні Дзяржбуда БССР, з 1994 г. - нам. старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінскага гарвыканкама, з 1997 г. - галоўным саветнікам упраўлення будаўніцтва Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 г. - галоўным архітэктарам г. Мінска - старшынёй Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама. Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы сельскіх пасёлкаў – Натальеўск Чэрвеньскага (1971–1973), Крупіца Мінскага (у суаўт., 1972–1982), Агарэвічы Ганцавіцкага (1972–1982), Ваверка Лідскага (1973–1980), Лош. Доры Валожынскага р-наў (у суаўт., 1986).
|
|
Боўт Іван Іванавіч (нарадзіўся ў 1932 г.)
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум у 1952 г., БПІ ў 1961 г.Працаваў у Белпрампраекце галоўным архітэктарам. Заслужаны архітэктар БССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў РБ, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, акадэмік Міжнароднай акадэміі архітэктуры МААМ, член горадабудаўнічага савета Дзяржбуда СССР (1977–1981), Дзяржбуда БССР (1968–1982) шматразова), дэпутат Ленінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Мінска (1965, 1967). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы Народаў, пяццю медалямі і трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровай граматай СНГ БССР, вялікі залаты ВДНГ СССР. Мае тытул Праведніка Міра з медалём і Ганаровым дыпломам. Усе значныя прамысловыя пабудовы ў рэспубліцы створаны пад кіраўніцтвам і з удзелам І.І. Боўта, сярод іх завод халадзільнікаў, фабрыка каляровага друку, завод "Робат" у Мінску, дывановы і панчошны камбінаты, электрамеханічны і электралямпавы заводы, прадпрыемствы Мінлегхарчпрама ў Брэсце, завод карданных валаў у Гродне, аўтазавод і завод цяжкіх кавальскіх штамповак у Жодзіне, філіі трактарнага завода ў Смаргоні і інш. Аўтар больш за 30 публікацый, 2 манаграфій (у аўтарскім калектыве).
|
|
Лакотка Аляксандр Іванавіч (нарадзіўся ў 1955 г.)
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1977 г. Доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь "За духоўнаеадраджэнне". Нацыянальны каардынатар праекта "Залатое кальцо Беларусі" (ААН/ПРААН, 1996—1997). Член Прэзідыума Рэспубліканскага Савета Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, віцэ-прэзідэнт камісіі па архітэктуры і дызайне міжнароднай арганізацыі народнай творчасці ЮНЕСКА. Працаваў архітэктарам у Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце па будаўніцтве ў вёсцы (БелНДІГіпрасельбуд) Дзяржбуда БССР, кіраваў архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрняй Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з'яўляўся намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 г. - загадчык аддзела архітэктуры, з 1997 г. - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2004 г. - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004). Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, сярод якіх – 20 манаграфій. - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004). Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, сярод якіх – 20 манаграфій. - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004). Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, сярод якіх – 20 манаграфій.
|
|
Лучыновіч Павел Сяргеевіч (нарадзіўся ў 1979 г.)
Скончыў архітэктурны факультэт БНТУ у 2000 г. Працаваў галоўным архітэктарам праектаў у НДІ будіндустрыі ім. Атаева С.С.; начальнікам аддзела архітэктуры ў адміністрацыі Ленінскага раёна; начальнікам аддзела горадабудаўніцтва, намеснікам старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. З 2015 г. - старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар горада Мінска.
|
|
Шафрановіч Аляксандр Сцяпанавіч (нарадзіўся ў 1952 г.)
Лаўрэат прэміі Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ім. В.А. Караля, медаль "За працоўныя заслугі". Скончыў БПІ ў 1975 г. З 1975 г. па цяперашні час працуе ў Белпрампраекце (галоўны архітэктар). Асноўныя праекты: канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску; ліцейную вытворчасць кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр "Кока-кола Беларусь" у Калядзічах; Палац хакея на вул. Прытыцкага ў Мінску, трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску; завод будаўнічых сумесяў СТАА "ХенкельБаўтэхнік" у Заслаўі.
|