15.02
У Мінску завяршыла сваю работу 23-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Адукацыя і кар'ера", якая стала ключавой падзеяй для тысяч абітурыентаў, што выберуць сёлета свой прафесійны шлях. Вядучы тэхнічны ВНУ краіны, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, традыцыйна прыняў актыўны ўдзел, прадставіўшы абітурыентам шырокі спектр запатрабаваных спецыяльнасцяў. Удзел прадстаўнікоў універсітэта быў накіраваны на развццё інжынернай адукацыі.
Асаблівая роля ў прэзентацыі магчымасцяў ВНУ была адведзена сектару суправаджэння адукацыйнай інтэграцыі, які прадставіў сістэмную працу ўніверсітэта з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Менавіта гэта падраздзяленне каардынуе дзейнасць профільных інжынерных класаў па ўсёй рэспубліцы, забяспечваючы падрыхтоўку матываваных і таленавітых абітурыентаў. Дзякуючы актыўнай працы прадстаўнікоў БНТУ, будучыя студэнты і іх бацькі атрымалі кансультацыі аб перавагах навучання ў інжынерных класах і перспектывах паступлення.


05.02 навучэнцы інжынерных класаў мінскай гімназіі № 19 наведалі з азнаёмленчым заняткам лабараторыю нанадыягностыкі кафедры мікра- і нанатэхнікі (прыборабудаўнічага факультэта). Гімназісты змаглі на ўласныя вочы ўбачыць сучаснае даследчае абсталяванне, на якім працуюць навукоўцы і студэнты. Практычны ўрок для будучых інжынераў правёў дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук Дзмітрый Валер'евіч Балахонаў. Ён расказаў школьнікам пра прынцыпы работы прыбораў і ключавыя задачы ў галіне аналізу мікра- і нанаструктур. Гэта аднаразовае, але насычанае мерапрыемства стала важным элементам прафарыентацыйнай работы. Наведванне рэальнай навуковай лабараторыі дапамагае школьнікам звязаць тэарэтычныя веды са школьнай праграмы з перадавымі тэхналогіямі. Падобныя мерапрыемствы ўмацоўваюць супрацоўніцтва паміж БНТУ і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі. Універсітэт такім чынам фарміруе цікавасць да інжынерных спецыяльнасцяў у таленавітай моладзі.

03.02.2025 навучэнцы Гімназіі №19 г. Мінска наведалі факультэт транспартных камунікацый. Хлопцы пабывалі на кафедры «Масты і тунэлі», дзе пазнаёміліся з яе працай і асноўнымі кірункамі падрыхтоўкі. Супрацоўнікі кафедры правялі для гімназістаў занятак, расказаўшы пра прафесію інжынера-будаўніка і асаблівасці праектавання складаных аб'ектаў транспартнай інфраструктуры.

29.01.2025 навучэнцы 10 класа Гімназіі №146 г. Мінска наведалі кафедру «Горныя работы» ФГДИЭ, дзе даведаліся пра прафесію горнага інжынера і сучасныя тэхналогіі здабычы карысных выкапняў. Інжынер кафедры Аляксандр Сяргеевіч правёў для хлопцаў экскурсію і паказаў, як працуюць спецыялісты ў гэтай высокатэхналагічнай галіне. Гімназісты ўбачылі абсталяванне і макеты, на якіх праходзяць навучанне будучыя інжынеры.

27.01.2026
Універсітэт - супольнасць аднадумцаў, аб'яднаных агульнай мэтай - спазнаннем новага. Ззадумы становяцца рэальнымі праектамі, якія натхняюць прафесійнае развіццё. Светлыя аўдыторыі для навучэнцаў інжынерных класаў абсталяваны кампутарамі для практычнай працы і сучаснай тэхнікай. Лепшыя выкладчыкі навучаюць асновам праграмавання, 3D-мадэлявання, чарчэння. Сучаснае тэхналагічнае асяроддзе дае магчымасць развівацца каманднаму духу, вучыць весці навуковыя дэбаты, садзейнічае праяўленню творчасці і самаразвіцця. Кожны дзень Інжынерныя класы ствараюць прастору для эксперыментаў і пошуку новых ідэй!


21.01.2026 вучні 10 інжынернага класа наведалі машынабудаўнічы факультэт БНТУ, дзе даведаліся пра спецыяльнасці, якія тут можна атрымаць, а па заканчэнні стаць інжынерам па аўтаматызацыі тэхнічных працэсаў і вытворчасцей. Настаўнік факультэта правёў з дзеткамі практычную работу "Стварэнне чарцяжоў складаных фігур і мадэляванне 3D карпусоў для іх". Для выканання работы выкарыстоўвалася спецыяльная камп'ютарная праграма SolidWorks. У гімназістаў усё атрымалася! Жадаем залатым масленікаўцам поспехаў у далейшым знаёмстве з інжынернымі спецыяльнасцямі!

17 студзеня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) адбыўся Дзень адкрытых магчымасцей. Мерапрыемства сабрала навучэнцаў інжынерных класаў з вядучых навучальных устаноў Мінска і рэгіёнаў, уключаючы Гімназіі №6, №8, №37, №50, сталічныя школы №207 і №217, а таксама гасцей з Радашковіцкай СШ №1, Гімназіі №1 г. Оршы і Гімназіі №3 г. Бабруйска.
Урачыстую частку адкрыў рэктар БНТУ Сяргей Васільевіч Харытончык. Ён звярнуўся да будучых абітурыентаў з вітальнай прамовай, падкрэсліўшы важнасць інжынернай адукацыі і цікавыя перспектывы, якія адкрывае перад імі вядучы тэхнічны ўніверсітэт краіны.
На мерапрыемстве для школьнікаў і іх бацькоў была арганізавана кансультацыйная пляцоўка. Спецыялісты сектара суправаджэння адукацыйнай інтэграцыі падрабязна тлумачылі ўсе дэталі паступлення для выпускнікоў профільных інжынерных класаў, адказвалі на пытанні і дапамагалі выбудаваць індывідуальную траекторыю.
Праверыць свае веды, праявіць кемлівасць і акунуцца ў свет інжынерных прафесій школьнікам дапамагла захапляльная бяспройгрышная латарэя. Такі фармат дазволіў не толькі даведацца новае, але і адразу ж ужыць логіку і даходлівасць на практыцы.
Дзень адкрытых магчымасцей у БНТУ стаў важным крокам для старшакласнікаў у выбары будучай прафесіі, паказаўшы, што інжынерная адукацыя — гэта дынамічна, цікава і прэстыжна!
