Эстэтычнае выхаванне

У БНТУ праводзіцца актыўная работа па эстэтычным выхаванні студэнтаў. Асноўныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё творчай актыўнасці, падтрымку талентаў сярод моладзі і фарміраванне грамадзянскай адказнасці.

Студэнты пастаянна наведваюць культурныя аб'екты, музеі, выставы творчых работ, што спрыяе фарміраванню мастацкага густу і пашырэнню кругагляду навучэнцаў. Літаратурныя вечары, конкурсы паэзіі і фатаграфіі накіраваны на раскрыццё творчых здольнасцяў студэнтаў і іх уключэнню ў актыўнае культурнае жыццё універсітэта.

Сярод значных мерапрыемстваў варта адзначыць арганізацыю і правядзенне Упраўленнем па справах культуры штогадовага міжвузаўскага конкурсу студэнцкіх фільмаў «Відэарадыус БНТУ», які стаў пляцоўкай для дэманстрацыі арыгінальных ідэй і духоўнага зместу твораў студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Акрамя таго, студэнты БНТУ прымаюць актыўны ўдзел у штогадовым агульнаўніверсітэцкім конкурсе-выставе фатаграфій «імгненне жыцця Майго», які праводзіцца Цэнтрам ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Фатаграфіі, выкананыя ў індывідуальных аўтарскіх стылях і разнастайных жанрах можна ўбачыць на выставачнай экспазіцыі «імгненне жыцця майго» ў холе 3 і 4 паверхаў галоўнага корпуса БНТУ. Гэтая выстава з'яўляецца сапраўдным упрыгожваннем універсітэта.

Асаблівая ўвага надаецца папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, развіццю цікавасці да народнага мастацтва і традыцый. Правядзенне мерапрыемстваў па гэтым напрамку дазваляюць студэнтам глыбей пазнаёміцца з багаццем нацыянальнай культуры і ўсвядоміць сваю ролю ў захаванні і развіцці традыцыйных каштоўнасцяў.

У 2025 годзе ў БНТУ адкрылася выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд

Такім чынам, арганізацыя работы па эстэтычным выхаванні ў БНТУ, нацэлена на ўсебаковае развіццё асобы студэнта, яго інтэлектуальнае і эмацыянальнае ўзбагачэнне, а таксама падрыхтоўку адукаваных і сацыяльна актыўных членаў грамадства.

Супрацоўнікі
г. Мінск, вул. Я. Коласа, 22/3 (корп. № 13 БНТУ), кабінет 314
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (17) 292-47-24
Усе кантакты
Перайсці
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць