З мэтай прававога інфармавання навучэнцаў і работнікаў БНТУ створаны "Куток прававых ведаў", які:
аказвае інфармацыйную і метадычную дапамогу куратарам навучальных груп, намеснікам дэканаў, якія курыруюць выхаваўчы працэс, спецыялістам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра ідэалагічнай і выхаваўчай работы і іншым работнікам універсітэта, якія ажыццяўляюць выхаваўча-прафілактычную работу;
сістэматызуе нарматыўна-прававую і іншую афіцыйную прававую інфармацыю Рэспублікі Беларусь і лакальныя дакументы БНТУ;
фарміруе фонд інфармацыйных матэрыялаў, прадстаўленых дзяржаўнымі праваахоўнымі органамі;
уключае наступныя раздзелы: нарматыўныя дакументы, актуальная інфармацыя, выхаваўча-прафілактычныя мерапрыемствы, кантакты.