Наведванне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі студэнтамі ФТУГ

Наведванне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі студэнтамі ФТУГ

На мінулым тыдні куратар і студэнты групы 10806221 факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі наведалі Республіканскі тэатр беларускай драматургіі. Для прагляду была абрана камедыя «Адамавы жарты». Гэта спектакль пра прыгожых і вельмі працавітых людзей: Саўку і яго жонку Марысю, якія жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але потым з’яўляецца Чорт і хоча іх пасварыць. У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Пастаноўка спадабалася лёгкасцю, аўтэнтычнасцю і выдатнай акцёрскай гульнёй. Студэнтам было цікава пазнаёміцца з адным з вядучых беларускіх тэатраў, асабліва тым, хто раней не меў такой магчымасці. Республіканскі тэатр беларускай драматургіі мае шырокі выбар спектакляў, якія паказваюць амаль кожны дзень.

Дарэчы, вельмі прыемна, што менавіта спектакль гэтага тэатра «Шлюб з ветрам» атрымаў галоўную ўзнагароду на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце. Фестываль праходзіў з 10 па 18 верасня і быў прысвечаны 30-гадоваму юбілею Саюза незалежных дзяржаў. У конкурснай праграме спаборнічалі 22 тэатральныя калектывы з 7 краін.

Аўтар матэрыялу: І. М. Дзерман, старшы выкладчык кафедры «Замежныя мовы»

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
8 сентября 2026 21:59
Круглый стол по профилактике правонарушений прошел в БНТУ для первокурсников
Участники обсудили ряд актуальных тем, касающихся безопасности и правовой грамотности студентов.
8 сентября 2026 20:11
Делегация БНТУ приняла участие в белорусско-китайской B2B-встрече
Мероприятие прошло в преддверии масштабной выставки китайских товаров и услуг.
8 сентября 2026 16:38
Ряды добровольной дружины БНТУ пополнили более 30 студентов
Также отличившиеся действующие дружинники получили заслуженные награды.
8 сентября 2026 11:10
«Хочется не просто прочитать о культуре, а прочувствовать ее». Студенты из Туркменистана о Беларуси
Знакомимся с иностранными первокурсниками – яркими, талантливыми и уже полюбившими Беларусь.